WWW.DISSERS.RU

БЕСПЛАТНАЯ ЭЛЕКТРОННАЯ БИБЛИОТЕКА

   Добро пожаловать!

Pages:     | 1 |   ...   | 152 | 153 || 155 |

Цемра тут закон і права» [4, с. 74] Это начало до сотворения космоса, хтоническое, пракосмическое начало – то, куда попадает герой в перипетиях своего сознания. Этот эффект усиливается введением в поэме Я. Купалы образов обломков замка и привидений. На значимость мифологемы Хаоса указывает белорусская ученая Т.И. Шамякина: «...большасць філосафаў Грэцыі класічнага перыяду лічылі Хаос бязладдзем, неарганізаванай матэрыяй, змяшэннем розных яе формаў… Тут да месца будзе ўспомніць, што і ў час агоніі Рымскай імперыі Хаос атаясамлівалі з Аідам, падземным царствам памрлых, бачылі ў ім тую страшэнную бездань, у якой разбураюцца ўсе формы, знішчаецца ўс жывое» [6, с. 41].

Другим архетипическим символом является пожар, метасимвол мирового пожара.

Сцена пожара напоминает фрагмент из «Мастера и Маргариты» М.А. Булгакова, когда огонь выполняет очистительную функцию. Однако в произведении «Сон на кургане» пожар выполняет скорее экзистенциальную функцию – он способствует обнаружению истинной сущности персонажей, избавлению от всего наносного. Здесь следует отметить, что разрушение огнем в мифологической картине мира является разрушением Космоса как структурированного бытия. В разделе «Пажарышча» наиболее полно проявлены экзистенциальные модусы – горе, тоска и отчаяние. Этот раздел больше всего проникнут драматизмом и абсурдностью бытия. Анализируя произведение Я. Купалы, можно утверждать, что главный герой произведения воплощает мифологему «вечного скитальца». Завершающим аккордом драмы «Сон на кургане» является попытка смерти Сама, воплощающая идею перманентного страдания. Это можно считать эпилогом драмы.

Работа подготовлена при поддержке Белорусского республиканского фонда фундаментальных исследований, договор № Г11М–131 от 15.04.2011 г.

Литература 1. Брод, М. Франц Кафка. Биография // Звезда. – 1997. – № 6. – С. 118–151.

2. Карельский, А. Лекция о творчестве Франца Кафки // Иностранная литература. – 1995. – № 8. – С. 241–3. Кафка, Ф. Из разговоров Г. Яноуха с Ф. Кафкой. – М., 1991.

4. Купала, Я. Сон на ургане // Драматычныя творы. – Мінск, 1961. – С. 41–127.

5. Манн, Т. В честь поэта // Нева. – 1993. – № 7. – С. 254–259.

6. Шамякіна, Т.І. Міфалогія Беларусі. – Мінск, 2000.

7. Шарп, Д. Незримый ворон: Конфликт и трансформация в жизни Ф. Кафки. – Воронеж, 1994.

8. Коваленко, В. Белорусская литература // Фундаментальная электронная библиотека [Электронный ресурс]. – Режим доступа http://feb-web.ru/ feb/ ivl/ vl8/ vl8–1332.htm. – Дата доступа: 01.06.2011.

КАНЦЭПЦЫЯ ЛІРЫЧНАЙ СВЯДОМАСЦІ Ў ПАЭЗІІ СЯРГЕЯ ХМАРЫ І АНАТОЛЯ БЯРОЗКІ ЗАХОДНЕБЕЛАРУСКАГА ПЕРЫЯДУ М.У. Мікуліч Творчасць Сяргея Хмары і Анатоля Бярозкі з’яўляецца дужа паказальнай у плане разумення тых працэсаў, якія адбываліся ў паэзіі Заходняй Беларусі (1921–1939). Гэтыя паэты належалі да розных, нават супрацьлеглых ідэйна-палітычных сіл і грамадскіх рухаў, прытрымліваліся розных мастацкіх канцэпцый і стылявых прыярытэтаў.

Творчасць С. Хмары (сапр. прозвішча – Сіняк) (1905–1992) развівала рэвалюцыйную лінію рамантычнай стылявой плыні заходнебеларускай паэзіі. Яе прадстаўнікі раскрывалі свет рэвалюцыйнага падполля, партызанскага змагання, турэмнай няволі з яго высокай героікай і ахвярнасцю, шматлікімі нягодамі і выпрабаваннямі. Яны сцвярджалі тыя сувязі, якія паядноўвалі чалавека і калектыў, рэвалюцыянера-падпольшчыка і шырокае сацыяльнае асяроддзе, народныя масы. Рэвалюцыйныя рамантыкі культывавалі валявую актыўнасць героіка-рамантычнай асобы, услаўлялі паўнату яе быцця праз радыкальныя сацыяльнамаральныя пераўтварэнні, ідэі сусветнай рэвалюцыі.

С. Хмара востра адчуваў дысгармонію і драматызм, складанасці і супярэчнасці заходнебеларускіх грамадска-сацыяльных адносін, заснаваных на несправядлівасці і прыгнце, імкненні польскіх уладных структур і чыноўніцтва да ліквідацыі беларускай нацыянальнай аўтэнтычнасці. Мяркуючы па зборніку «Жураўліным шляхам» (1939), а таксама вершах, дасланых у віленскія перыдыкі, якія ў яго не ўвайшлі, паэт распрацоўваў традыцыйныя для нашай літаратуры матывы гаротнага жыцця селяніна, яго адвечных нястач, занядбанасці і беспрасвецця, цяжкой, знясільваючай паднявольнай працы, турэмных пакут, няшчаснага народнага лсу-нядолі. З-пад яго пяра паўставалі лірычныя малюнкі дапамогі вяскоўцаў сям’і астрожніка («Талака»), страйку рабочых («Акупацыя»), вулічнай масоўкідэманстрацыі («Элегія»).

Як вядома, у асобе С. Хмары сумяшчаліся якасці паэта, мастака слова і грамадскакультурнага дзеяча. Ён працаваў інструктарам Таварыства беларускай школы, быў падключаны да арганізацыі нізавых гурткоў ТБШ і Грамады, з’яўляўся прыхільнікам левага крыла народна-вызваленчага руху, па словах А. Клімовіча, належаў «у той час да групы "паступовых", г.зн. камуністых і тых, хто за імі ішоў (сьведама ці нясьведама)…» [1, арк. 311]. Паэт арыштоўваўся і знявольваўся ў турму, быў вязнем канцлагера Картуз-Бяроза.

Творы С. Хмары поўняцца пачуццм духоўнага і сацыяльнага незадавальнення і пратэсту. Лірычны герой паэта хацеў выйсці за межы грамадска-сацыяльнай абумоўленасці і зададзенасці, пераадолець вострыя жыццвыя праблемы і супярэчнасці, вырвацца «за дні нашы цмныя ў сіня-блакітную даль…» («У горадзе»). Аналізуючы кнігу С. Хмары «Жураўліным шляхам», Р. Бярозкін абгрунтавана падкрэсліваў: «Ус лепшае, што сць у зборніку, звязана з інтанацыяй барацьбы, з настроем радаснага прадчування і надзеі» [2, с. 3]. Паэтыку С. Хмары вызначалі вобразы буры-навальніцы, шляху, віхурнага часу, што «Жмені дзн буйных калосься» "ў вір кідаў сьцяўшы», велічных барацьбітоў, якія горда ішлі «пад скрып перакладзін… сталі… Грудзі ранячы аб скалы, сонца, сонца здабывалі» («Жмені дзн буйных калосся…»).

Трэба – голавы зложым; – трэба – целам, касьцьмі! Шлях бяздоньням праложым.

Нам палаць, а ня цьміць! [3, с. 19] Якраз дадзенай асаблівасцю быў абумоўлены і псеўданім паэта, які, па яго словах з аўтабіяграфіі, «гневу народнага Хмарай хацеў быць, навальніцаю, пярунамі ворагаў біць» [4, с. 167].

У адрозненне ад С. Хмары, А. Бярозка (сапр. – Мацей Смаршчок) (1915–2008) працаваў у рэчышчы духоўна-ірацыянальнай стылявой плыні. Падпарадкоўваючыся таямнічым законам звышсвядомай сферы натхнення і інтуіцыі, яе прадстаўнікі імкнуліся пераадолець аспекты рацыянальнай логікі і разумовых ведаў, знешнюю абалонку эмпірычнай рэчаіснасці, выйсці за межы канкрэтна-гістарычнага часу і геаграфічнай прасторы, усталяваных адносін паміж з’явамі і прадметамі, пазнаць загадкавыя працэсы пазамежнага, асаблівасці свабоднай, дасканалай і вечнай красы і гармоніі. Далучаючыся да ідэальнай субстанцыі, усеагульнага адзінства і сэнсу быцця і свету, яны тым самым насычаліся трансцэндэнтнымі зместаваўтваральнымі сіламі і сэнсавобразамі, глыбокімі асацыятыўнымі імпульсамі мастацкага мыслення, дасягалі сапраўднага душэўнага прасвятлення і азарэння.

Гэта была паэзія не адмабілізавана-дзрзкіх вывадаў і заключэнняў, не гарачкавата-палкіх лозунгаў і заклікаў, а няўлоўных, мімалтных адчуванняў, нязмушанага, часта выпадковага назірання, няпэўных, хісткіх уяўленняў, тонкіх намкаў, трымтлівых сумненняў, нечаканага настрою, невыразных і спантанных перажыванняў.

А. Бярозка быў звернуты да выяўлення духоўна-эстэтычнага, пачуццвага, псіхалагічнага зместу жыцця прыроды, грамадства і чалавека, шматлікіх сувязей і дачыненняў, якія раскрывалі іх узаемадзеянне. Чытаючы зборнік паэта «Адзінаццаць вершаў» (1989), бачыш:

яго найперш цікавіла ўнутранае напаўненне працэсаў і фактаў, той універсальны і безумоўны пачатак, што вызначаў функцыянаванне ўсяго жывога і нежывога на зямлі. Мастацкую стылістыку А. Бярозкі вызначалі змрочна-тужлівыя думы-мары, вобразы туману, які «разаслаўся над соннай зямлю», цмнай ночкі, што «завесай густою Паўзе праз папары, лугі, сенажаць...» («Туман разаслаўся над соннай зямлю...»), навіслай «заслонаю маўклівай» імглы, патухлых мрояў і надзей («Заснула ноч. Павіслі ціха зоры...»), цмных дум, што кружацца «вараньнм над галавою» («Ты сустрэнь мяне, о поле, шыр-прасторамі...»). Лірычнае перажыванне паэта было насычана падкрэсленым драматычным зместам. Яго рух забяспечваўся цікавымі формамі спалучэння асабістага, малога і грамадскага, вялікага, прыроднага і сацыяльнага, рэалістычнага, прадметна-рэчыўнага і абстрактнага, іншасказальнага, алегарычна-сімвалічнага.

Аўтар арыентаваўся на мастацкі вопыт М. Багдановіча і Н. Арсенневай, праз рэфлексіўную мінорнасць і тужлівую самоту сцвярджаў імкненне да прыгожага і гарманічнага, дасканалага і вечнага. Ён услаўляў красу і хараство, чыстае, светлае, высакароднае ў жыцці прыроды і грамадства, сведчыў эстэтызацыю з’яў і працэсаў навакольнага свету, вытанчанасць перажыванняў, лірычную пранікннасць і пяшчотнасць тонаў. Краса і чуласць, безабароннасць і пяшчота былі прытоены ў самім псеўданіме паэта. Думаецца, зусім нездарма мы сустракаем у ягоных вершах вобразы пахіленых «над соннаю нівай» бяроз-сірот, «што вецьцем чуткім спляліся» («Ноч ідзе...»), жаллівых бяроз, на якіх «Белай наквецьцю» павісла зіма («Зіма») і інш.

А. Бярозка быў звернуты ў сферу метафізічнага, ідэальных сутнасцей, да безумоўнага, абсалютнага пачатку, яго духоўна-маральны свет, мастацкія пошукі апладняліся і падтрымліваліся рэлігійна-хрысціянскімі каштоўнасцямі і прынцыпамі. Паэт быў перакананы ў тым, што ўс матэрыяльнае імкнецца да сувязі і аб’яднання з духоўным, малое, недасканалае, часовае – з вялікім, дасканалым, вечным. Абсалютная сутнасць, Бог, – гэта вялікая, універсальная сіла, тая субстанцыя, якая ўс ў сабе ўтрымлівае, усім валодае і ўс вызначае. Для яе няма межаў і перашкод. Гэта мэта развіцця любой з’явы і працэса, усяго прыроднага і гістарычнага руху і ўдасканалення. Бог супрацьстаіць стыхіі і хаосу, граху і насіллю, забяспечвае парадак і гармонію ў свеце, арганізуе яго ў адзінае цэлае на аснове высокага жыццядайнага пачатку, дабратворнага сэнсу. Дадзеная ідэя знайшла адметную рэалізацыю ў вершах А. Бярозкі «Адзінота», «Ноч навісла над соннай зямлй...», «Шуміць Нман...» і інш.

Творчасць С. Хмары і А. Бярозкі выяўляла розныя бакі літаратурна-мастацкага працэсу ў Заходняй Беларусі. Яна вызначалася натуральнасцю адчування з’яў і падзей, непасрэднасцю думак і перажыванняў героя і была звернута да раскрыцця духоўна-маральнага свету народа ў адзін з самых складаных і супярэчлівых перыядаў яго жыццядзейнасці на шляху да дзяржаўнасці і суверэнітэту.

Літаратура 1. ЦНБ НАН Беларусі, аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў. – Фонд 5. – Воп. 1. – Адз. зах. 1. «Матэрыялы да біяграфічнага слоўніка дзеячоў беларускай культуры і нацыянальнага руху» і спіс асоб, уключаных у картатэку / А. Клімовіч.

2. Бярозкін, Г. Вершы Сяргея Хмары // ЛіМ. – 1939. – 11 кастр. – С. 3.

3. Хмара, С. Жураўліным шляхам: вершы. – Вільня, 1939.

4. Юрэвіч, Л. Камэнтары: літаратуразнаўчыя артыкулы. – Мiнск, 1999.

СУАДНОСІНЫ МІФАЛАГІЧНАГА І МАСТАЦКАГА МЫСЛЕННЯ (НА ПРЫКЛАДЗЕ КАЗАК ГЕОРГІЯ МАРЧУКА) Л.Ул. Іконнікава Напрыканцы ХХ стагоддзя ў постмадэрністычнай літаратуры міфалагічная свядомасць кардынальна пераацэньваецца, страчвае асноватворную культурную ролю. У дадзены перыяд адбываецца яшчэ большая інтэграцыя мастацтва і навукі, філасофіі, рэлігіі, міфалогіі. Гэта звязана з тым, што культура ў канцэпцыі постмадэрнізму становіцца набыткам рэфлексіруючага розуму.

Неаміфалагічная свядомасць – уласцівасць мастацкай ментальнасці ўсяго ХХ стагоддзя. Ёй характэрна тое, што ў ролі міфа, які «падсвечвае» сюжэт, пачынае выступаць не толькі міфалогія і вусная народная творчасць (у вузкім сэнсе), але і гістарычныя паданні, бытавая міфалогія, гісторыка-культурная рэальнасць мінулых часоў, вядомыя і невядомыя мастацкія тэксты мінулага.

«Міф – своеасаблівая мова, што апісвае рэаліі, якія знаходзяцца па-за ўспрыманнем нашымі пачуццямі. Ён запаўняе мяжу паміж вобразамі падсвядомасці і мовай логікі» [3, с. 14]. Міф «у найбольшай ступені раскрывае таямніцу Прыроды, стасункі чалавека і прыроды, н нагадвае пра містычнае ў свеце, пра касмічныя загадкі» [3, с. 322].

Вусная народная творчасць становіцца ў творчасці Георгія Марчука арсеналам універсальных псіхалагічных і філасофскіх мадэляў. Пісьменнік не толькі запазычвае, але і стварае ўласныя сюжэты, дапаўняе і мадэрнізуе вобразы фальклору. Прывабнасць творчасці Георгія Васільевіча для дзяцей заключаецца ў парадаксальным злучэнні старога і новага, у акумуліраванні традыцыйнага і наватарскага.

Вядомая даследчыца міфалогіі Т. І. Шамякіна ў свай кнізе «Міфалогія і беларуская літаратура» адзначае, што істотны ўплыў на літаратуру пачатку ХХ стагоддзя аказалі ідэі Уладзіміра Салаўва. «На думку У. Салаўва, чалавек – пасрэднік паміж Богам і матэрыяльным быццм. Яго задача – "збіранне сусвету"» [3, с. 322]. У аснову свай філасофіі расійскі навуковец паклаў «вучэнне пра Сафію, Душу Свету, Мудрасць Бога. Яна – Душа Свету – і выяўляецца ў канкрэтных мастацкіх творах"» [3, с. 322]. Акрамя гэтага мы можам назіраць адбіткі ўздзеяння У. Салаўва і на беларускую літаратуру 2-й паловы ХХ стагоддзя (навэлы і казкі Г. Марчука). Гэта выявілася ў падабенстве філасофскіх поглядаў абодвух аўтараў.

«Для У. Салаўва існуюць два светы – свет Часу і свет Вечнасці. Першы – свет ліха, другі – дабра. Знайсці выхад з Часу ў Вечнасць – задача чалавека. Перамагчы Час, каб ус стала Вечнасцю, – мэта касмічнага працэсу. І ў Часе, і ў Вечнасці Дабро і Ліха суіснуюць у стане пастаяннай барацьбы. Калі ў Часе перамагае Дабро, узнікае Прыгажосць. Першым праяўленнем яе паўстае Прырода, у якой – водбліск Вечнасці» [3, с. 322]. Такую барацьбу мы назіраем у большасць казак Г. Марчука («Чужое багацце», «Каваль Сілуян і злы дух», «Мядзведзь», «Дзікая груша» і інш.).

У першых двух казках пасля ўсіх прыгод і выпрабаванняў герояў мы якраз і назіраем перамогу Дабра, якая выяўляецца праз прыгажосць і красаванне Прыроды: «…трава выпраставалася, ажыла, зазелянела» [2, с. 16], «Добры дождж апырскаў зямлю, сонца выйшла з-за хмар. Усе жывое жыццю радуецца» [2, с. 16] («Чужое багацце»); «Пасля пасадзілі Сілуян з Багуславай яблыньку, Карова грушу, Конь сліву, Каза вішню, Авечка абрыкос. І вырас цудоўны сад. Ён і дагэтуль дае плады. Калі ты, юны дружа, трапіш аднойчы ў вску да Сілуяна, ты пабачыш гэты сад, а мажліва, сустрэнеш і герояў гэтай казкі – яны жывуць там светла і радасна» [2, с. 29] («Каваль Сілуян і злы дух»).

Жанр казкі дае вялікія магчымасці пісьменніку, што адлюстроўвае рэчаіснасць праз прызму фантазіі, выдумкі, фальклорнай умоўнасці і заключае пры гэтым у змесце твора дыдактыка-павучальны сэнс. Вызначальная рыса жанру – наяўнасць фантазіі, мастацкай выдумкі, якая, адначасова, «гістарычна абумоўлена і па-рознаму выяўляецца ў розных казках, але заўсды прама ці ўскосна звязана з жыццм, з пануючым на пэўным гістарычным этапе светапоглядам, сацыяльнымі і маральна-этычнымі ідэаламі і нормамі» [1, с. 606].

Pages:     | 1 |   ...   | 152 | 153 || 155 |



© 2011 www.dissers.ru - «Бесплатная электронная библиотека»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.