WWW.DISSERS.RU

БЕСПЛАТНАЯ ЭЛЕКТРОННАЯ БИБЛИОТЕКА

   Добро пожаловать!

Pages:     | 1 |   ...   | 149 | 150 || 152 | 153 |   ...   | 155 |

Міханавічы – вельмі своеасаблівая вска. Змешчаная «ў арбіце» сталіцы, яна не захавала каранвых фальклорных жанраў і кіраўнік мясцовых гуртоў Ларыса Рыжкова пры навучанні выкарыстоўвае аўдызапісы фальклорных спевакоў, зробленыя навукоўцамі, і перыядычна ладзіць сустрэчы сваіх выхаванцаў з аўтэнтычным калектывам вскі Ананчыцы, што на Салiгоршчыне [3, с. 32]. Уражанні аб лістападаўскім наведванні Міханавіцкага Дома фальклору ў мяне «трымцяць» дагэтуль. Усе «фальклорныя» дзеці былі ў строях, яны спявалі, гулялі ў «Сіта», «Грушку», уважліва пазіралі на дарослых, якія неўзабаве наладзілі танцы пад дуду. Дзеці далучыліся (без асаблівых запрашэнняў). Я пабачыў, як насамрэч ажыццяўляецца сувязь пакаленняў: самых маленькіх прыводзілі бацькі, якія ў 1980-я таксама былі ўдзельнікамі ўзорнага калектыва «Калыханка». Гэта – для Беларусі прынцыпова новы феномен: выхаваная прафесійным педагогам «у фальклорных традыцыях» ва ўмовах сацыякультурнай установы моладзь арганічна і паслядоўна далучае да традыцыі ўжо сваіх уласных дзяцей.

Трэба падкрэсліць значэнне асобы Рыжковай, як дасведчанага, вопытнага педагога, якая атрымала якасную адукацыю ў піцерскім універсітэце культуры, мае ўласныя тэарэтычныя напрацоўкі. Яна спалучае тэорыю і практыку фалькларыстыкі, сама «жыве» жыццм сваіх выхаванцаў у «адваяваным у абыдзннасці» «фальклорным» часе, які перыядычна выводзіць іх да эмацыйна насычанай камунікацыі, разняволенасці, творчых адкрыццяў, самаўдасканалення. Яе калектывы – неаднаразовыя госці «Берагіні», падобных й фальклорных праектаў замежжа, лаўрэаты фальклорных фэстаў «Пінск–94», «Беларусь – мая песня», удзельнікі змены этнакультурнага выхавання ў НДАЛ «Зубраня», фестывалю «Славянскі базар», фестывалю архаічных спеваў «Найстарэйшыя песні Еўропы» у Любліне, «Музыка ўтрацона» ў Кракаве (Польшча), фальклорных фэстаў у Роўна і Харкаве (Украіна), удзельнікі першага складу рок-гурта «Yr’ja» (іх галасы гучаць на першым CD калектыва), удзельнікі канцэртаў тэатральнага гурта «Лицедеи», Вячаслава Бутусава (рок-гурт «Наутилус помпилиус») і Зміцера Рэвякіна (рок-гурт «Калинов мост»). У рэпертуары ансамбля абрадавыя і працоўныя, пазаабрадавыя песні, танцы і гульні Беларусі. У дыскаграфіі калектыва толькі адзін, але вельмі добры дыск: Калыханка (2004).

Уключананыя ў «арбіту» мінскага мегаполісу Міханавічы са сваім Домам фальклору Ларысы Рыжковай – сння адзін з найяскравых, на маю думку, прыкладаў постфальклору на Беларусі. Але не адзіны. Падобную дзейнасць праводзяць: у Цэнтры культуры г.п. Любань – Сяргей Выскварка, у мінскай маладзжнай суполцы «Ліцьвіны» – Уладзь Бярбераў, у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці (г. Мінск) – Таццяна Пладунова і шэраг іншых таленавітых і апантаных педагогаў-лідэраў. Магчыма, у адрозненне ад постфальклорных суполак Прыбалтыкі, нашыя – менш спантанныя і больш «інтэграваныя» ў афіцыйныя сацыяльныя інстытуцыі. Аднак, калі прааналізаваць сістэму грантаў і сацыяльных праектаў, на якую абапіраюцца ў свай дзейнасці літоўцы і латышы, невядома – хто больш незалежны ад «правілаў гульні», якія прапаноўвае аматарам фальклору сучасная глабалізаваная рэчаіснасць.

Як педагог з 60-гадовым стажам я б хацеў з усй адказнасцю адзначыць, што такіх выхаваных, этычных, арганічных маладых людзей, як дыпламанты фестывалю «Берагіня» (з Акцябршчыны, Мтчы, Любані, Міханавіч, Асіповічаў, Мінску), якія прыходзяць навучацца на спецыялізацыю «Этнафоназнаўства» (кірунку «Фальклор» спецыяльнасці «Народная творчасць» БДУКМ) зараз цяжка пабачыць. Выхаваўча-адукацыйны праект «Берагіня» стаўся сапраўды сродкам камунікацыі, абмену вопытам паміж навукоўцамі і педагогамі, якія распрацоўваюць і «фальклорна-этнаграфічны» і «постфальклорны» кірункі этнакультурнага выхавання. Выхаваная «ў фармаце» «Берагіні» моладзь вядзе сябе заўсды вельмі прыстойна, добра вучыцца, паспяхова рэалізоўвае сябе творча. Відавочна, ім ад дзяцінства (рознымі сродкамі і ў рознай ступені) былі прывітыя фрагменты «глыбокакарэннага» светапогляду, уласцівага носьбітам традыцыі. А складовыя выхаваўчага праекту, які накіраваў іх «прафесійна» і шмат у чым светапоглядна – Рэспубліканскага фестывалю фальклорнга матацтва «Берагіня» (умовы рэалізацыі і падрыхтоўкі да яго) – былі створаны штучна, але прадумана і сістэмна. Таму сння я магу павіншаваць стваральнікаў канцэпцыі праекта, неабыякавых да лсу нашай краіны і яе народа – навукоўцаў-фалькларыстаў Міколу Козенку, Тамару Варфаламееву і іх калег – з тым, што засеянае імі некалі «насенне» сння дало плнныя «парасткі» і «на абшарах вясковай глебы» і «на асфальце».

Вялікі патэнцыял духоўнага росту, неабыякавасць да традыцыйных каштоўнасцей з боку «асфальтавай» постфальклорнай моладзі мне давялося пабачыць на міжнародна вядомай Страле ў Веткаўскім ране. Арганізаваная «ў складчыну» студэнцкай мінскай моладдзю фальклорная вандроўка за 350 кіламетраў на Поўдзень – гэта ўжо сам па сабе ўчынак. Але гэта быў не «студэнцкі пікнік». Калі 13 мая 2010 года мінскія дзяўчаты апранулі фальклорныя строі і сталі ў адзін карагод з генетычна таленавітымі спявачкамі Неглюбкі і Стаўбуна і «далі стрэльны гук» (Над песнямі Стралы вв. Неглюбка і Стаўбун з Веткаўскага рана Гомельскай вобласці ў 2010 г. са студэнтамі ў Мінску працавалі мае калегі – выкладчыкі кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ – Таццяна Пладунова, Наталля Петухова і Ларыса Рыжкова – Э.Д.), маскоўскія аматаркі стараверскай традыцыі, якія пад’яджаюць штогод на Стралу «ў пошуках каранў» значна паспакайнелі ў сваіх памкненнях «возродить старинный обряд». Мяне ізноў уразіла прыстойнасць і этычнасць мінскай моладзі і маіх студэнтаў у адносінах да культуры продкаў. Сапраўды: калі культура мае патэнцыял «ўцягваць у сваю арбіту» новыя пакаленні, а моладзь да гэтага (няхай і не масава) імкнецца – «яшчэ не ўс згублена», трэба толькі ахоўваць і не замінаць – і лінія духоўнасці і традыцыі будзе падоўжана.

Як мне тлумачылі, сння ў фестывальных і адукацыйных праектах этнакультурнага выхавання працэс навучання збольшага пачынаецца з побытавага танца і гульні як найдэмакратычных фальклорных жанраў. Значэнне этнічна афарбаваных рухаў, традыцыйнай харэаграфіі, актуалізаванае Міколам Козенкам і яго калегамі нельга недаацэньваць. Яшчэ адзін з заснавальнікаў эмпірызму ў філасофіі Джон Лок, на якога спасылалася большасць агульнавядомых філосафаў-асветнікаў ва ўласных «Думках аб выхаванні» казаў: «Здаровы дух у здаровым целе – гэта вельмі кароткая, але містая формула шчасця на гэтым свеце» [5, c. 251]. Мы ўпэўнены, што ў фальклорных аб’яднаннях, якія існуюць і на всцы, і «на асфальце» дзеці маюць і першае, і другое. Бо ў працэсе дзейнасці такіх гуртоў актуалізуюцца традыцыйныя нормы паводзін, згодна якім, напрыклад, палова часу на беларускім вяселлі адводзілася на «актыўныя, безупынныя танцы» [2, с. 33]. Не дзіва, што ў прцэсе знамства са скарбамі народнага мастацтва асобы, «уцягнутыя ў арбіту» этнакультурнага выхавання шмат рухаюцца – гуляюць і танчаць, але адначасова выхоўваюць свае пачуцці, этыку ўзаемадачыненняў, густ.

Я магу канстатаваць, што постфальклорны шлях для беларускай светапогляднай парадыгмы – шлях выхавання ў перспектыве вельмі прыстойных, развітых, патрыятычна арыентаваных маладых людзей. Асабліва гэта актуальна для сучаснага горада, які імкліва губляе сувязь з этнічнымі каранямі сваіх жыхароў. Французскія асветнікі казалі: «L’homme est toute l’edukasion» (чалавек – гэта цалкам выхаванне-адукацыя). Насамрэч, я заўважыў – тыя, хто выхаваны ў фальклорных аб’яднаннях – розняцца (відавочна ў лепшы бок) ад тых, хто выхоўваецца без традыцый, толькі «асфальтавай» вуліцай, школьнай «казншчынай» і інтэрнэтам. На жаль, колькасць апошніх будзе павялічвацца. Таму задача фарміравання светапогляду сродкамі постфальклору – адна з найбольш актуальных для тэарэтыкаў культуры і адукацыі, філосафаў, педагогаў і выхавацеляў у ХХІ стагоддзі.

Літаратура 1. Дарашэвіч, Э. Постфальклор: да пытання вывучэння генезісу і футуралагічных інтэнцый // Аўтэнтычны фальклор: праблемы вывучэння, захавання, пераймання: зборнік навуковых прац удзельнікаў IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 29–30 красавіка 2010 г.) / БДУКМ; рэдкал.: Мажэйка М.А (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2010. – С. 12–15.

2. Козенка, М. Традыцыйнае вяселле Мядоцкага краю / М. Козенка, А. Абрамовіч. – Мінск, 2005.

3. Рыжкова, Л. Вопыт супрацоўніцтва ўзорнага ансамбля «Калыханка» з фальклорна-этнаграфічным калектывам вскі Ананчыцы // Аўтэнтычны фальклор: праблемы вывучэння, захавання, пераймання:

зборнік навуковых прац удзельнікаў III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 29– 30 красавіка 2009 г.) / БДУКМ; рэдкал.: Мажэйка М.А (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2009. – С. 32–34.

4. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. – Т. 1: А – Беліца. – Мінск, 2001.

5. Libera, Z. Owiecenie. – Warszawa, 1974.

6. Mnuo Juodaragis: XIII nepriklausomas post-folk alternative muzikos ir iuolaikins balt kultros festivalis. – Vilnius, 2010.

ЗМЕСТ І ФОРМА Ў ФІЛАСОФІІ І ЛІТАРАТУРЫ Т.П. Барысюк Філасофскія паняцці «змест» і «форма» можна суаднесці з літаратуразнаўчымі паняццямі «мастацкая ідэя» і «жанр» (маецца на ўвазе яго фармальны аспект). Пад «фармальным аспектам жанру» ў паэзіі я разумею віды верша (элегія, прысвячэнне, пародыя і інш.) і цврдыя формы верша (санет, трыялет, рандо і інш.), хоць змястоўны элемент у іх таксама прысутнічае. Дарэчы, змест як «зацвярдзелая форма» [1, с. 21] добра стасуецца з цврдымі формамі верша, напрыклад, з санетам. Бо санет як форма патрабуе пэўнага зместу.

Так, сярод яго правіл можна назваць страфічную суаднесенасць як «тэзіс – развіцц – антытэзіс – сінтэз або як завязка – развіцц – кульмінацыя – развязка» [2, с. 412] і звычайную прыналежнасць да філасофскай або інтымнай лірыкі.

Філасофскаму паняццю «змест» можна таксама прыпадабніць літаратуразнаўчыя паняцці «тэма» і «вобраз», а «форме» – «стыль», «кампазіцыю», «рытм», «рыфму», «паэтычную лексіку», «фоніку», «сінтаксіс». У літаратуразнаўстве звычайна даследуюць форму і змест твораў не паасобку, а ў межах адной працы – гэта абумоўлена патрабаваннямі цэласнага аналізу мастацкага твора. Відавочнае адрозненне паміж «зместам» і «формай» у філасофіі і літаратуры вінікае з таго, што філасофія «думае» паняццямі, а літаратура – вобразамі. Адпаведнасць і гармонія зместу і формы ў паэзіі – гэта «залатое правіла», якое не толькі не страціла свай актуальнасці, але, на нашу думку, з’яўляецца асноўным сродкам бессмяротнасці мастацкага твора. Паэты са свай тонкай нервовай успрымальнасцю звычайна не толькі ўсведамляюць гэту неабходнасць дзякуючы свай адукаванасці і эрудыцыі, але і адчуваюць праз свой эстэтычны густ, пачуцц меры і гармоніі. Культуролаг М.І. Крукоўскі суадносіць літаратурны стыль з узаемаадпаведнымі зместам і формай з катэгорыямі прыгожага і гарманічнага, згадваючы, што такі стылвы тып Георг Лукач называе рэалізмам, а стыль з неадпаведнымі зместам і формай суадносіць з катэгорыямі брыдкага і дысгарманічнага [3, с. 180]. Да таго ж, даследчык адносіць творы са зместавай дамінантай да катэгорыі “ўзнслага» (гэта характэрна класіцызму, рамантызму і экспрэсіянізму), а творы з фармальнай дамінантай – да катэгорыі камічнага (уласціва крытычнаму рэалізму, натуралізму і імпрэсіянізму [3, с. 183–185].

Вартасць дасягненняў паэта і яго месца ў вечнасці вызначаецца яшчэ і тым, традыцыйныя ці наватарскія змест і форма яго твораў. Як правіла, у большай пашане з гэтага пункту гледжання наватары (часцей у плане формы), бо яны робяць крок наперад, развіваюць літаратуру, аднак, з іншага боку, традыцыяналісты па форме твора, часта бывае, навізну прыўносяць праз змест – новыя тэмы, вобразы, асэнсаванне навакольнай рэчаіснасці.

У аснове гэтых і змястоўных, і фармальных паэтычных адкрыццяў ляжыць індывідуальнасць, падкрэсленая нацыянальная самасвядомасць, інтэлектуальны і духоўны маштаб творцы, адметнасць яго светаўспрымання і вернасць свайму паэтычнаму дару (Згадаем словы Максіма Танка: «Што самае цяжкое / На гэтым свеце /.../ – Прайсці праз вернасць» [4, с. 114]). Кожны паэт на працягу жыцця павінен расці, самаўдасканальвацца ў плане паэтычнай тэхнікі і духоўна-інтэлектуальна. Тут для нас паказальны прыклад – тэорыя звышчалавека Ф. Ніцшэ, які быў не толькі філосафам, але і паэтам. Яго звышчалавек – моцная асоба, творца новага, валодае цврдай воляй і смеласцю ў ажыццяўленні задум [5, с. 693–694]. «Смелае парыванне духу» [6] – можна было б назваць такога «звышчалавека» словамі А.Ф. Лосева. Літаратуразнавец П.В. Васючэнка разглядаў жыццятворчую місію літаратуры, асобу пісьменніка як дэміурга і генія [7]. Паводле В.В. Акудовіча, «геній – гэта той, хто пераадольвае эпоху» [цыт. па: 7, с. 139]. П.В. Васючэнка перакананы: «Вялікі Пісьменнік не адлюстроўвае, а пераадольвае і перастварае рэчаіснасць. Ён творыць уласны свет, з адпаведнай сістэмай каардынатаў, з унікальнымі прасторай і часам. Здатнасць такога перастварэння – почырк дэміурга, почырк генія» [7, с. 141]. Самае цікавае, што «сярод іншых відаў мастацтва, – сцвярджае П.В. Васючэнка, – менавіта літаратура найздальнейшая да стварэння альтэрнатыўных хранатопаў» [7, с. 141]. І хоць у сваіх высновах даследчык абапіраецца на ўзоры прозы, стварэнне адметнага паэтычнага свету – таксама сведчанне таленту і велічыні асобы, таму што не кожны паэт на такое здатны. Літаратарам П.В. Васючэнка прапаноўвае «ажыццяўляць творчы праект уласнае Беларусі ў рэчаіснасць» [7, с. 145].

М.М. Бахцін акцэнтуе ўвагу на тым, што «мастацтватворная форма афармляе перш за ўс чалавека, а свет – толькі як свет чалавека», што «адносіны формы да зместу ў адзінстве эстэтычнага аб’екта носяць… персанальны характар» [8, с. 71]. Сучасная культурная сітуацыя пад уплывам постмадэрнізму «забівае» аўтара. Таму гуманіст А.М. Андрэеў сцвярджае, што «асоба павінна цікавіць мастацтва, а не «чорны квадрат» (сімвал элементарна зразуметай усдазволенасці, «свабоды» ў рамках соцыяцэнтрызму, г.зн.

прынцыповай няволі). Калі літаратуру сння не цікавіць асоба, – даводзіць даследчык, – яе будзе цікавіць форма (спосаб ухіліцца ад спазнання)» [9, с. 74]. А як мы ведаем, свядомы фармалізм, г.зн. прыярытэт формы над зместам, збядняе сам твор і яго ўспрыманне.

Pages:     | 1 |   ...   | 149 | 150 || 152 | 153 |   ...   | 155 |



© 2011 www.dissers.ru - «Бесплатная электронная библиотека»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.