WWW.DISSERS.RU

БЕСПЛАТНАЯ ЭЛЕКТРОННАЯ БИБЛИОТЕКА

   Добро пожаловать!

Pages:     | 1 |   ...   | 42 | 43 || 45 | 46 |   ...   | 193 |

Ус яшчэ не спыняюцца спрэчкі з суседнімі дзяржавамі на конт таго, чым вызначаецца прыналежнасць прадукту творчай дзейнасці менавіта да беларускай культуры: мовай, тэрытарыяльнасцю або ўс ж чымсьці іншым. Такая ірацыянальнасць, уласцівая праблеме беларускай культуры, апынаецца ў сувязі са скачкападобным непаслядоўным гістарычным развіццм краіны і ўтварэннем з-за такога спецыфічнага развіцця «генэтычнага збою» у структуры фарміравання нацыянальна-культурнай свядомасці. Але, нягледзячы на абумоўленасць сучасных культурных абставін гістарычнай хаатычнасцю і несістэматызаванасцю, мы не будзем у чарговы раз спыняцца на першапрычынах гэтай з‘явы і наадварот прапануем разглядзець у першую чаргу менавіта снняшнія вынікі, якія транспарціраваліся з гістарычнага мінулага ў сучасную мнагавектарную прастору, а таксама перашкоды, што ўсталяваліся ва ўспрыманні беларускай культуры.

На нашу думку, найбольш важным пры аналізе ўспрымання духоўнай культуры Беларусі з‘яўляецца зварот да моладзі, як да адказнай за далейшае трансліраванне беларускіх ідэалаў.

Хоць сння аб‘м інфармацыі бесперапынна ўзрастае, але якасная камунікатіўная прастора асобнага сучаснага чалавека, як сфера ўспрымання і пераасэнсавання звестак, на жаль, у параўнанні з аналагічнай прасторай папярэдняга пакалення, звужаецца. Гэта тэндэнцыя з цягам часу плаўна перацякае ў закамернасць, што пачынае развівацца з хуткасцю геаметрычнай прагрэсіі. Тады не так складана ўявіць, які воблік будзе мець беларускае грамадства ўжо праз дваццаць год – прагнозы не суцяшальныя.

Нягледзячы на гэта, неабходна разумець, што патэнцыяльная інфармацыйная прастора, з закладзенным у яе ўспрыманнем свету, велізарная, а яе звужэнне адбываецца ў сувязі з агароджваннем нейкай яе плошчы штучна сазданымі рамкамі, якія перш за ўс абумоўлены спадчыннасцю і гістарычнасцю. Калі ўзять беларускую культуру як ідэальны варыянт такой прасторы, то яе ахопленнасць тыповым прадстаўніком моладзевага асяроддзя будзе зусім нязначнай ад усй яе разнастайнасці. Тым не менш, дадзеных ведаў будзе дастаткова для таго, каб паставіць штамп на ўласную культуру, падвесці яе пад стэрэатыпы і не імкнуцца раскрыць сутнасць.

Сння малады беларускі чалавек у першую чаргу з‘яўляецца «еўрацэнтрычным», і ўжо не толькі ў сваіх культурных сімпатыях і антыпатыях, але і ў эканамічных, палітычных, сыцыяльных запытах. Гэта здараецца таму, што кожны індывід жадае простага, прадказальнага, духоўна і матэрыяльна забяспечаннага існавання, якое не закадзіравана ў сімвалы, якому не патрэбна расшыфроўка. Так што менавіта замежныя агульнадаступныя, усераспаўсюджаныя вобразы, напоўненыя бляскам, эстэтызуючыя аднамерна пазітыўнае жыцц, становяцца стэрэатыпнымі дамінантамі ў фарміраванні моладзевай свядомасці.

Неабходна разумець, што ў дадзеным выпадку мы маем справу больш не з самой культурай, а з яе вобразам, які быў створаны прафесіяналамі і не з‘яўляецца чымсьці аб‘ектыўна набытым. Менавіта гэты вонкавы выгляд і пэўны спосаб яго падачы становяцца сння вызначальнымі момантамі ва ўспрыманні культуры. Імідж з‘яўляецца простым перадпраглядам, толькі пасля якога можа з‘явіцца зацікаўленасць у дэтальным вывучэнні культурнага багацця асобна ўзятай краіны. У свядомасці моладзі беларуская этнанацыянальная культура мае хутчэй негатыўны, чым пазітыўны воблік, што ў цэлым абумоўлена няправільнай расстаноўкай прыярытэтаў. Ва ўмовах глабальнага грамадства кожная асоба, у асаблівасці тая, што толькі пачынае арыентавацца ў жыцці, жадае адчуваць сябе «чалавекам будучыні», жыхаром міжнароднага мегаполіса, высокаадукаваным і паспяховым, а гэтыя вобразы часта ідуць у разрэз з уяўленнямі аб беларускай культуры.

Гэты факт не спрыяе пашырэнню інфармацыйнай прасторы самаідэнтыфікацыі моладзі, што на самой справе павінна стаць галоўнай мэтай у працэсе змены ўспрымання беларускай нацыянальнай культуры. У першую чаргу нашу ўласную спадчыну моладзь на інтуітыўным узроўні асацыіруе са словамі «вясковы», «неперспектыўны», «несучасны», «састарэлы». Такая недальнабачнасць вынікае з жадання асобы, застаючыся індывідуальнай у свай персанальнай прасторы, адчуваць прыналежнасць, перш за ўс, да велічнага вобразу, атаясамлення сябе менавіта з ім. На жаль, стваральнікі сучаснага вобразу беларускай культуры шмат у чым перашкаджаюць знайці гэтую велічнасць, таму што галоўным складнікам, адметнай рысай вобразу культуры робіцца фальклорная, этнічная спадчына залежных ад прыгоннай сістэмы сялян, па сутнасці, культуру «уніжаных і зняважаных». На наш погляд, пазіцыяванне культуры ў такім ракурсе не заўжды спрыяе развіццю пачуцця гордасці за сваю гісторыю ў сучаснага чалавека, а частяком вызывае, наадварот, у некаторай ступені, адарванасць ад усяго таго, што не адпавядае яго ўяўленням пра снняшнюю рэальнасць.

Справа тут не ў якасці культурнай спадчыны Беларусі, якая ўжо існуе як нязменная данасць ва ўсй свай разнастайнасці, – справа ў скажоным яе ўспрыманні, асабліва ў моладзевым асяроддзі. Эстэтызацыя вскі, вясковасці прывяла да практычна поўнай адстунасці гарадскіх ідэалаў культуры, неабходных сучаснаму беларускаму грамадству пры яго павышаных тэмпах урбанізацыі. Таксама відавочна, што сучасная моладзевая мова і мова інтэрпрэтацыі культуры Беларусі значна разыходзяцца, і галоўным момантам пераадолення такога разыходжання з‘яўляецца ўсведамленне прынцыпу, што беларускай культуры неабходна не стылізацыя, а сваеасаблівы рэбрэндынг, які павінен стаць сродкам узаемаўзбагачэння і узаемапасшырэння суб‘ектыўна-моладзевага і аб‘ектыўнага культурнага асяроддзяў.

Апірышча выключна на фальклорную спадчыну паказала сваю недастатковую эфектыўнасць з прычыны адсутнасці ў й сімвала велічнасці, які беларуская моладзь у свай пагоні за вонкавым глянцам знаходзіць у замежных вобразах, не насычаных неабходным для духоўнага росту нацыянальна-культурным зместам. Дзеля таго, каб гэтых момантаў не ўзнікала, неабходна звяртацца, у першую чаргу, да перыядаў росквіту культуры Беларусі, напрыклад, да культуры Вялікага княства Літоўскага эпохі Адраджэння, традыцый Віленскага універсітэту, бо менавіта яны валодаюць у свай сутнасці станоўчым, узвышаным іміджам, перадумовамі фарміравання ўяўленняў аб Беларусі, як аб раўназначным, «дарослым» удзельніку міжнароднай супольнасці.

Напрыканцы трэба яшчэ раз адзначыць, што неабходна не змяняць саму культуру нашай краіны, якая ўжо валодае паўнацэнным і якасным зместам, а толькі ўдасканаліць, мадыфікаваць спосаб трансліравання на ўзровень папулярнай, асабліва моладзевай культуры. Гэта дасць усе магчымасці асвятляць нашу спадчыну як сапраўды магутную, велічную, глыбока ўкаранную ў стагоддзях.

«ІМПЕРСКАЯ РЭВІЗІЯ» ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА А.Л. Ластоўскі Спосабы інтерпрэтацыі і апісання рэчаіснасці ў сацыяльна-гуманітарных навуках ў апошнія дзесяцігоддзі перажываюць відавочныя змены, і сярод шэрагу новых трэндаў яскрава вылучаецца вяртанне тэмы Імперыі. Адной з найбольш відавочных прычын для ажыўлення імперскай настальгіі я лічу незадаволенасць інтэлектуалаў нацыянальнай дзяржавай (дзе ім адводзіцца роля культасветнікаў, якія працуюць на легітымацыю ўлады), а таксама бюракратызацыяй і прагматызацыяй еўрапейскага аб'яднання, што змушае іх шукаць іншыя мадэлі дзяржаўнага ўладкавання, дзе б ім удалося знайсці сабе прывілеяванае месца. Гэтыя прэтэнзіі да нацыянальнай дзяржавы як сэнсастваральнай формы ідуць паралельна з усталяваннем новага трэнду ў сучаснай гістарыяграфіі – фармавання «новай імперскай гісторыі». У рамках гэтай парадыгмы аспрэчваецца тэлеалогія разгортвання сусветнай гісторыі як пераходу ад імперыі да нацыянальнай дзяржавы. Пачынаецца пераасэнсаванне імперыі як тыпу дзяржаўнага ўладкавання, дзе ўвасобіўся прынцып трансцэндэнтнага парадку, які ў рэальнасці ажыццяўляўся як адзінства ў шматстайнасці». І аказваецца, што імперыя дазваляла культурную і сацыяльную разнастайнасць і была куды менш рэпрэсіўным інстытутам, чым нацыянальная дзяржава, якая патрабуе ўніфікацыі культуры па адзіным каноне. Як сцвярджае амерыканскі сацылаг Крэйг Кэлхун, хоць і робіць абмоўку, што яго словы могуць падацца шакавальнымі для сучасных слухачоў, «вялікія імперыі былі больш талерантнымі да ўнутранай разнастайнасці, чым нацыянальныя дзяржавы» [1, c. 37].

Рэабілітацыя імперскай гісторыі ў нашым рэгіне ідзе паралельна з наданнем імперскага лоску тым дзяржаўным утварэнням, якім раней такі статут не прыпісваўся – Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. Пераінтэрпрэтацыя гісторыі ідзе не па адпрацаванай канве нацыяналізацыі характару гэтых гаспадарстваў, а праз пошук і аднаўленне тых рыс, якія надаюць каштоўнасць гістарычнай спадчыне гэтых дзяржаў і праектуюцца на сучаснасць: талерантнасць, дэмакратыя, воля. Сыход ад абсалютызацыі нацыянальных рыс спалучаецца з акцэнтаваннем мірнага сужыцця і кааперацыі розных этнічных і рэлігійных груп.

Літоўская «прыватызацыя» спадчыны ВКЛ дапамагла маладой літоўскай дзяржаве сфармаваць цэласную і ўстойлівую гістарычную памяць і дасягнуць кансалідацыі грамадства на падставах этнічнага нацыяналізму. Але чым далей, тым нарастае крытыка гэтага даволі паспяховага нацыяналістычнага праекта з боку мясцовых інтэлектуалаў. Па іх меркаванню, літоўская публічная прастора перанасычана агрэсіўнымі рэплікамі, што прыводзіць да таго, што інтэлектуалы там пачынаюць «задыхацца», па выразу Томаса Венцлавы, які імгненна стаў знакамітым.

Прытым што нацыяналізм застаецца ключавым канцэптам для сучаснай літоўскай эмансіпацыі, у ім не вырашаецца праблема спалучэння старога ідэалу шматкультурнай Літвы і крытэраў сучаснай еўрапейскай дэмакратыі. Адпаведна, паўстае задача пераасэнсавання сучасных істытуцыянальных рамак і дыскурсіўных практык нацыянальнай дзяржавы, дзе маглі б спалучацца ідэалы нацыяналізму і шматкультурнасці [2, c. 29–30].

Адным з моцных і нестандартных хадоў у такой сітуацыі стала пераасэнсаванне Вялікага княства Літоўскага як імперскай дзяржавы – у поўнай адпаведнасці з новым тэндэнцыямі гуманітарнай думкі – як вялікага палітычнага ўтварэння, «што кіруе разнастайнасцю». Пачатак такога разумення літоўскай дзяржавы быў закладзены ў працы амерыканскага навукоўца Стывена Роуэла, апублікаванай у 1994 годзе, які ў загалоўку свай манаграфіі ахрысціў ВКЛ «паганскай імперыяй». Зрэшты, у яго працы імперыя разумеецца пераважна па тэрытарыяльным крытэрыі (па памерах дзяржавы), хоць сфармаванае табу з ужывання гэтага слова ў адносінах да літоўскай дзяржавы было знята [3]. Адзін з найбольш аўтарытэтных літоўскіх гісторыкаў Альфрэдас Бумблаускас таксама піша пра апраўданасць ужывання імперскіх катэгорый да гісторыі ВКЛ, сцвярджаючы што «Літва падчас кіравання Вітаўта была найбольш блізкая да тыпу дзяржавы, які можна назваць імперыяй» [4, c. 164]. У тыповым ключы для сучаснага падыхода да новай імперскай гісторыі, дзе імперыя асэнсоўваецца як палітычная арганізацыя, што аб'ядноўвае розныя этнічныя і культурныя формы, апісвае ВКЛ і Ёнас Лаўрынавічус: «Адной з найбольш істотных адметных рыс дзяржаўна-палітычнага і культурнага жыцця гэтага гаспадарства была шматсегментнасць грамадства паводле рэлігійнай, моўнай і культурнай прыкметаў.

Спачатку – суіснаванне асобных сегментаў пад эгідай прыярытэту агульнай дзяржаўнасці і агульнага манарха пры шырокай іх аўтаноміі» [5, c. 133]. З этнічнай блізасці, якая стала падставай для фармавання агульнай дзяржавы ВКЛ, аўтар выводзіць і перспектывы для сучаснасці.

Хоць, на яго думку, аднаўленне «даўняй Літвы» у форме адзінага гаспадарства ВКЛ зараз немагчыма, але для «нашчадкаў даўніх балтаў» (куды н залічвае і беларусаў) па-ранейшаму актуальнымі застаюцца задачы аднаўлення ўзаемнай згоды, пошуку мадэлі суіснавання, вызначэння ўзаемных каардынат: як у дыахронным (гістарычным) плане, гэтак і ў сінхронным (у сучаснасці).

Але найбольш плнна і паспяхова (у тым ліку і на ўзроўні міжнароднага прызнання) спробу апісання ВКЛ як імперыі ажыццявіў літоўскі сацылаг Зянонас Норкус. У свай працы, абапіраючыся на сучасныя распрацоўкі кампаратыўнай сацыялогіі імперый, н прапануе разглядаць Вялікае княства Літоўскае ў перыяд да Люблінскай уніі 1569 г. менавіта як імперскую дзяржаву. Ён высоўвае наступныя аргументы для такога аналітычнага атаесамлення:

1) Пачынаючы з кіравання Альгерда Вялікае Княства Літоўскае было самай вялікай па тэрыторыі дзяржавай у Еўропе.

2) ВКЛ ужывала агрэсіўную і экспансіянісцкую вонкавую палітыку, а кіраўнікі княства мелі цалкам «імперскія» аспірацыі.

3) ВКЛ было шматэтнічнай дзяржавай, якая, тым не менш, мела ўстойлівы этнічны асяродак (прыкладная тэрыторыя Аўкштайтыі), якую можна ідэнтыфікаваць як метраполію.

4) У тэрытарыяльнай структуры дзяржавы прысутнічалі ўсе структурныя элементы тыповай імперыі: апроч метраполіі, таксама і перыферыйныя тэрыторыі, якія знаходзіліся пад непрамым палітычным кіраваннем.

5) Як і «прататып» усіх імперый – Рымская імперыя, якая ўсталявала на сваіх землях pax romana, ВКЛ таксама гарантавала pax lituanica на шырокіх тэрыторыях, ахоўваючы гандлвыя шляхі і не дазваляючы палітычнай анархіі. Цікава, што імперыя ВКЛ у разуменні Норкуса таксама мае прамыя сувязі з сучаснасцю: «Імперскі характар ВКЛ і яго набліжэнне да ідэальнага тыпу "першаснай імперыі" лепш за ўс раскрываецца ў яго здольнасці выклікаць пачуцц настальгіі ў сэрцах нашчадкаў і спрэчкі пра тое, каму яно "насамрэч належыла"» [6, c. 33].

Як геапалітычны рэцэпт для сучаснай Літвы прэзэнтуе «варварскую імперыю» Гінтарас Бераснявічус, і тут веліч старажытных часоў апасродкуецца праз модус настальгіі: «Павароты гісторыі або лсу кідалі нас з аднаго стану ў іншы, але гэта не змяняла асновы – мы нацыя, сфармаваная імперскім кіраваннем. Таму Крым, украінскія стэпы, Кіеў, Ноўгарад ды Смаленск, Чорнае мора і Курляндыя – гэта тэрыторыі, з якімі пераплятаюцца нашы думкі, ідэалагічныя стэрэатыпы і мадэлі рэальнай дзейнасці. Тут наш дом. Праўда, быў, але ад гэтага настальгія не слабне» [7, c. 217]. Літоўская імперыя малюецца ім як «мяккая» і талерантная, экспансія якой якраз і адбывалася за кошт яе прывабнасці для патэнцыйных «партнраў», а вынікам стала стварэнне шматнацыянальнай дзяржавы, дзе гутарылі на розных мовах і мірна суіснавалі розныя рэлігіі. Гінтарас Бераснявічус у сучасных геапалітычных працэсах таксама бачыць аднаўленне гэтай мадэлі мірнага суіснавання народаў і рэлігіяў, якое было спачатку ўвасобленае ў Літоўскай імперыі, а потым – у Рэчы Паспалітай. Нягледзячы на тое, што кнігі Норкуса і Бераснявічуса выклікалі таксама і шмат крытыкі, але больш цікавым з‘яўляецца тое, што гэтая тэма аказалася надзвычай прыдатнай і для канцэптуалізацыі літоўскай знешняй палітыкі. Імперская спадчына ВКЛ тут экстэнсіўна выкарыстоўваецца для легытымацыі прэтэнзій сучаснай Літвы на рэгіянальнае лідэрства і правядзенне курса «імперскай палітыкі».

Pages:     | 1 |   ...   | 42 | 43 || 45 | 46 |   ...   | 193 |



© 2011 www.dissers.ru - «Бесплатная электронная библиотека»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.