WWW.DISSERS.RU

БЕСПЛАТНАЯ ЭЛЕКТРОННАЯ БИБЛИОТЕКА

   Добро пожаловать!

Pages:     | 1 |   ...   | 190 | 191 || 193 |

В. Зунак прыйшоў да высновы, што вечнасць трэба шукаць у сабе (духоўная бессмяротнасць), і гэта слушна, бо чалавек павінен самавыявіцца, паказаць сваю яскравую (як зорка) індывідуальнасць, свае таленты, спазнаць сябе, сва самае сутнаснае, каб апраўдаць сва існаванне на зямлі, пакінуць след: «Мы зоры, бязмежнасці хоры, – / Нам ліку няма. / Няма ў нас ні заўтра, ні ўчора – / Мы вечнасць сама. / Гартаеш ты зорнае зерне, / І шэпча твой зрок, / Што бачыць у небе мізэрны / Сусвету крак. / Ты зроку не вер, н падманны, / І край – толькі здань. / Блуканням наканаваны – / Бязмежнасцю апанаваны, / Сябе ў й згадай...» [3]. Прычым В. Зунак заклікае не проста да самаздзяйснення, да самаўдасканалення, а да беларускамоўнай творчасці на беларускім матэрыяле – для нашай беларускай вечнасці (тут сувязь з сацыякультурнай неўміручасцю): «Я не Пушкін, а ты не Талстой – / Паралелі не варта праводзіць, / На абочыне сціпла пастой, / Дзе вялікія ў вечнасць праходзяць... /.../ Быццам так яно ўс, аднак / Плн сапраўдны – не з поля чужога. / Чалавек – толькі тым чалавек, / Толькі тым на зямлі вялікі, / Што да мэты шляхоў не адсек, / Што сябе не спыняцца клікаў. / Што сва прызначэнне шукаў, / І дастойны сваю вярстою – / Сння, заўтра, заўжды – у вяках. / А астатняе ўс пустое» [4, с. 147]. Паводле В. Зунка, «Нарадзіўся – значыць, у вечнасць прыйшоў», паколькі «Бог цябе надзяліў сваю душой» [1, с. 111] для выканання індывідуальнай місіі на Зямлі. Загадку душы жанчыны і яе мілосці аўтар параўноўвае з такой жа неспасціжнай загадкай іншасвету: «Шпурнеш у пекла ці адкрыеш рай – / Тва каханне таямніцай будзе, / Як той, нікім не разгаданы, край, / Куды навечна адыходзяць людзі» [1, с. 59], знітоўваючы духоўны (каханне) і метафізічны (іншасвет) аспекты неўміручасці.

Аўтар горка іранізуе над тым, што часта «Паэта адкрываюць пасля смерці. / Як мумію з егіпецкай грабніцы, / Разглядваюць і пачынаюць дзерці / Бінты з душы, як пер’е з галубіцы», – што філолагі пішуць дысертацыі па творчасці раптам высока ацэненага паэта, і робіць горкую выснову: «самая вялікая каштоўнасць / Перад жывымі – мртвыя паэты» [2, с. 179]. І хоць добрыя вершы застаюцца ў памяці нашчадкаў назаўсды, іх аўтару вельмі балюча, калі творы не прызнаюць прыжыццва. Так, пісьменнік сцвярджае ідэю эфемернасці, ілюзорнасці паэтычнай славы. Калі не бессмяротнасць, то доўгажыхарства можа суцешыць чалавека. У вершы «Прызнанне вясковага мудраца» стагадовы лірычны персанаж В. Зунка спрачаецца з традыцыйнай кітайскай харчовай парадай «Добра паснедай, выкінь абед, / Вячэру аддай ворагу», бо застаўся здаровы, калі заўсды «Снедаў, абедаў / І добра вячэраў» [1, с. 78]. Трэба згадаць, фармулўкі разнавіднасцей неўміручасці ў філасофіі (біягенетычная, фізічная, метафізічная, сацыякультурная) мы ўзялі з артыкула Я.В. Петушковай [6] для аналізу літаратурнага матэрыялу, духоўную – сфармулявалі самі.

Такім чынам, у паэзіі В. Зунка выказваюцца ідэі эмацыйна-валявой перавагі звычайнага чалавечага жыцця перад вечнасцю, бессмяротнасці праз мацярынства і памяць пра продкаў, праз шанаванне беларускай мовы, гісторыі і нашага народа, праз вобразы агню, дуба, сцяжынкі ў жыце і поля, праз ідэю паўтарэння чалавечых лсаў у нашчадках, праз засваенне галактычных тэрыторый, праз веру ў перасяленне душ, праз самавыяўленне на беларускім матэрыяле ў якасці творчай індывідуальнасці і разумнай істоты, праз выкананне Богам прызначанай місіі, праз спазнанне таямніц жаночых душ і каханняў, праз ідэю эфемернасці, ілюзорнасці часта пасмяротнай паэтычнай славы, праз ідэю неабавязковасці дыет для доўгажыхарства, што ў цэлым сведчыць пра вялікую канцэптуальную глыбіню беларускай светаспасцігальнай думкі.

Літаратура 1. Зунак, В. Выбраныя творы. – Мінск, 2010.

2. Зунак, В. Выбраныя творы: У 2 т. – Т. 1. Гронка цішыні: Выбраныя вершы. – Мінск, 1996.

3. Зунак, В. Зорнае зерне // «Літаратура і мастацтва». – 2001. – 22 чэрвеня. – С. 8.

4. Зунак, В. Лета трывожных дажджоў: Вершы. – Мінск, 1990.

5. Зунак, В. Пісьмы з гэтага свету: Вершы. – Мінск, 1995.

6. Петушкова, Е.В. Бессмертие // Новейший философский словарь: 3-е изд., исправл. – Минск, 2003. – С. 100–101.

САЦЫЯЛІЗАЦЫЯ І ЯЕ ІНСТЫТУТЫ Ў П’ЕСАХ Г. МАРЧУКА Л.У. Іконнікава Нягледзячы на індывідуальны вопыт і яго ролю, сваю сапраўдную рэалізацыю «Я» можа атрымаць у грамадстве, «якое не толькі задае шкалу адзіных культурных каштоўнасцяў, але і вызначае ступень унікальнасці кожнай асобы» [1, с. 85]. Пры ўсім гэтым неабходна зазначыць, што багацце, своеасаблівасць і яскравасць чалавека абумоўліваюцца колькасцю сацыяльных сувязяў і характарыстык, якія індывід акумулюе ў сваім вопыце. Такім чынам, мера індывідуальнасці залежыць ад універсальнасці.

Сацыялізацыя – працэс далучэння чалавека да пэўнага сацыяльнага асяроддзя, авалодванне пэўнымі ведамі і навыкамі. Дадзены працэс з‘яўляецца двухбаковым: асоба не толькі засвойвае сацыяльны вопыт, але і пераўтварае яго ва ўласныя каштоўнасці і арыенціры. Момант пераўтварэння сацыяльнага вопыту фіксуе не проста пасіўнае яго ўспрыняцце, але і прадугледжвае актыўнасць індывіда, калі вынікам сацыялізацыі становіцца не столькі дадатак да ўжо існуючага вопыту, колькі яго ўзнаўленне і рух на новую прыступку.

Станаўленне асобы і яе далучэнне да cацыяльнага асяроддзя – неад‘емная частка жыцця кожнага чалавека. Зыходзячы з таго, што свет мастацкага твора з‘яўляецца «вынікам і сапраўднага адлюстравання, і актыўнага пераўтварэння рэчаіснасці» [2, с. 76], сацыялізацыя заканамерна ўваходзіць у літаратуру. Між іншым, хацелася б заўважыць двухузроўневы характар гэтага працэсу ў літаратурнай творчасці: па-першае, мастацкі твор выступае як вынік далучэння да пэўнага грамадскага асяроддзя, сацыяльнага вопыту пісьменніка; па-другое, кожны з персанажаў твора праходзіць сваю сацыялізацыю, якая вельмі часта адрозніваецца ад шляху аўтара тэксту (выключэннем з‘яўляюцца аўтабіяграфічныя творы). Менавіта таму сацыяльныя адносіны ў літаратуры патрабуюць вывучэння ў свай цэласнасці і незалежнасці.

Можна вылучыць першасную (завяршаецца атрыманнем прафесійнай адукацыі і пачаткам працоўнай дзейнасці) і другасную сацыялізацыю. Яе ажыцяўленне можа адбывацца як стыхійна (напрыклад, сярод аднагодкаў), так і мэтанакіравана, г.зн. пры дапамозе пэўных сацыяльных інстытутаў, сярод якіх асноўнымі з‘яўляюцца сям‘я, школа і іншыя адукацыйныя ўстановы, а таксама сродкі масавай інфармацыі.

У творах мастацкай літаратуры мы можам назіраць сам працэс далучэння да пэўнага сацыяльнага асяроддзя (Г. Марчук «Дыскатэка», К. Чорны «Насцечка», «Пошукі будучыні»). Аднак часцей за ўс на старонках твораў адлюстраваны персанажы, якія прайшлі асноўную, першасную, сацыялізацыю і замацавалі пэўныя грамадскія ролі (Г. Марчук «Майская прыгажуня», «Магіла Чынгісхана», В. Быкаў «Аблава», У. Караткевіч «Дзікае паляванне караля Стаха» і інш.). Такое раздзяленне абумоўлена тым, што героямі твораў становяцца сталыя людзі, якія валодаюць пэўным жыццвым вопытам, і ў свядомасці якіх сфарміраваліся маральнакаштоўнасныя нормы і арыенціры.

У п‘есах Георгія Васільевіча можна сустрэць дзве названыя тэндэнцыі. Дзеючымі асобамі аднаактоўкі «Дыскатэка» становяцца вучні 8 класа, што дазваляе назіраць не толькі працэс далучэння маладога пакалення да сацыяльнай супольнасці, але і цяжкасці, звязаныя з фарміраваннем асабістасці. Асноўнай тэматыкай аднаактовай п‘есы з‘яўляецца тэма сяброўства. Аднак, калі дадзены твор разглядаць з пункту погляду сацыялізацыі, увага засяроджваецца на праблемах выхавання моладзі ў школе і сям‘і, якія, як адзначалася вышэй, з‘яўляюцца базіснымі інстытутамі сацыялізацыі. У адносінах да школы пісьменнік выяўляе сваю пазіцыю пры апісанні сітуацыі, што здарылася на ўскрайку Брэста, а пазней у школьным калектыве. Тут назіраецца імкненне настаўнікаў адвярнуцца ад праблемы і пайсці па шляху найменшага супраціву: замест таго каб вырашаць праблему, лепш ад яе пазбавіцца. Такое стаўленне прыводзіць да фарміравання своеасаблівай філасофіі выхавання: ігнараваць пэўныя заганныя з‘явы, акцэнтаваць увагу толькі на добрым і станоўчым, а калі ўзнікае пагроза – вывесці яе за межы грамадства. Вынік – з‘яўленне дывіянтных паводзін моладзі. Дадзеная праблема не згубіла свай актуальнасці і ў сучасных адукацыйных установах.

Сям‘я павінна садзейнічаць засваенню нормаў паводзін і самаразвіццю дзіцяці, станоўча ўплываць на яго псіхалагічны стан. Аднак п‘еса «Дыскатэка» дэманструе адваротнае. Бацька Кастуся далучае свайго сына да спажывецкай і карыслівай псіхалогіі, што вызначае імкненне хлопца «сябраваць» з тымі, хто ў далейшым можа нечым дапамагчы. Паказваюцца і вынікі «выхавання» бацькі, які любіць выпіць (сям‘я Жэнькі). Асноўную ж увагу ў п‘есе Г. Марчук надае стыхійнай сацыялізацыі, якая адбываецца ў коле аднакласнікаў.

Адаптацыя моладзі ў грамадстве шмат у чым залежыць ад дарослых, што павінны перадаць пэўны вопыт, традыцыю. Аднак хацелася б зазначыць: сацыялізацыя – працэс пастаяннага пазнання, замацавання і творчага асваення чалавекам правіл і норм паводзін. Калі асоба не дастаткова далучана да грамадства, то яна не можа садзейнічаць сацыялізацыі іншых.

На шляху ўваходу чалавека ў сацыяльнае асяроддзе сур‘знымі перашкодамі з‘яўляюцца розныя формы ілжывай свядомасці, якая праяўляецца ў сапсаваных формах свядомасці, што рэальна функцыянуе. Адной з такіх перашкод з‘яўляецца страх. Яскравым прыкладам уплыву гэтага пачуцця на асобу становяцца паводзіны Канстытуцыі Феліксаўны з сатырычнай меладрамы Г. Марчука «Майская прыгажуня». Жанчына пастаянна чакае прыходу бяды і паўтарэння лсу сваіх бацькоў, якія былі рэпрэсіраваны як ворагі народа. Сацыялізацыя перарвалася, у выніку – гераіня нікому не давярае, ус, што знаходзіцца па-за межамі знамай кватэры, успрымаецца як небяспека. Яе грамадзянская пазіцыя пасіўная, любое даручэнне прыводзіць да яшчэ большага страху: «Я не змагу. Я далкая ад палітыкі. Я стамілася, хачу спакою […]. Хачу проста ціха жыць» [3, с. 89]. У «Майскай прыгажуні» амаль усе героі прайшлі першасную сацыялізацыю, большасць з іх займае акрэсленую пазіцыю і выконвае сваю сацыяльную ролю. Аднак назіраецца пэўная крыза іх свядомасці, што выяўляецца ў адносінах да пануючай ідэалогіі, у маўклівым пратэсце супраць укладу жыцця.

У свой час адным з першых выказаў думку пра бесперапыннасць працэсу сацыялізацыі О.Г. Брым-малодшы. Разам з тым н заўважыў і істотныя адрозненні паміж сацыялізацыяй дарослых і дзяцей: першыя могуць ацаніць пэўныя нормы, апошнія толькі іх засвойваюць; сацыялізацыя дарослых накіравана на дапамогу чалавеку авалодаць пэўнымі навыкамі, сацыялізацыя дзяцей фарміруе матывацыю паводзін; працэс далучэння дарослых да грамадскага жыцця часцей за ўс мае на ўвазе, што паміж чорным і белым існуюць яшчэ і шматлікія адценні шэрага; сацыялізацыя дарослых выражаецца галоўным чынам у змене іх знешніх паводзінаў, у той час як сацыялізацыя дзіцяці карэктуе базавыя каштоўнасныя арыенціры.

Такім чынам, Георгій Васільевіч у сваіх драматычных творах намагаецца раскрыць працэс сацыялізацыі і яго шматграннасць: засяроджвае ўвагу на асаблівасцях дадзенага працэсу ў юнацкія гады (аднаактоўка «Дыскатэка»), на яго ролі для станаўлення індывідуальнасці, прыводзіць прыклады незавершанай, «абарванай» сацыялізацыі (Феліксаўна – «Майская прыгажуня») і паказвае грамадзян, якія прайшлі асноўныя этапы далучэння да грамадства, яго норм, традыцый і каштоўнасцяў.

Літаратура 1. Барковская, А.В. Философия: ответы на экзаменационные вопросы / А.В. Барковская, Е.В. Хомич. – Минск, 2008.

2. Лихачев, Д. Внутренний мир художественного произведения // Вопросы литературы – 1968. – № 8. – С. 74–87.

3. Марчук, Г.В. Майская прыгажуня // Полымя. – 2009. – № 8. – С. 84–109.

ЛИТЕРАТУРНАЯ КРИТИКА КАК НОВАЯ ЗАДАЧА ФИЛОСОФИИ В. БЕНЬЯМИНА И.Н. Сидоренко Немецкий философ-марксист, культуролог, критик и историк культуры, переводчик Вальтер Беньямин сделал одной из основный тем своей философии проблематику истинного языка, актуализировав тем самым литературную критику и перевод как подлинную задачу современной философии. Тема языка для Беньямина является ключевой наравне с темами истории и искусства. Беньямин констатирует трагический разрыв между именем и вещью, что выражается в утрате именем и вещью их взаимного соответствия, в результате чего язык превращается лишь в средство адекватной коммуникации, утрачивая такое свое онтологическое качество как «быть» произвольной формой всего существующего. С точки зрения Беньямина, словесная коммуникация – это лишь один из фрагментов функционирования языка, а так как любая вещь обладает духовным содержанием, то и язык сопричастен любым вещественным осуществлениям и представлениям. Таким образом, представляя, давая божественное имя, язык сопричастен творению мира. Божественное имя становится для Беньямина главным предметом философии языка, так как только оно способно препятствовать редуцированию сообщения до уровня обычного инструментального акта.

В отличие от романтиков, рассматривающих в качестве истинного языка греческий и видящих его прообраз в немецком, Беньямин не выделяет в качестве искомого истинного языка какой-то конкретный эмпирический язык. Наоборот, многообразие языков им оценивается как омертвление и забвение истинного языка, скрытого в безмолвии вещей. Забвение голоса вещей как голоса существования рассматривается Беньямином как забвение подлинности бытия, как результат трагического отпадения от божественного языка. Таким образом, отрицая автономность языка, философ утверждает, что человеческие языки являются с одной стороны раскрытием языка Творца, но с другой стороны, представляют собой уход от этого языка. В силу этого, по мысли Беньямина, восстановление изначального образа языка Творца, отраженного в многообразии языков, становится главной задачей философии.

Каким образом восстановить язык Творца Беньямин начинает с того, что утверждает взаимодополнительность существующих языков, каждый из которых как отражает изначальный подлинный язык творения, так и искажает его. Поэтому в работе «Задача переводчика» Беньямин раскрывает внутреннюю историю языка как имманентный процесс, акцентирует внимание на его самодвижении и самораскрытии. Более того, сама история языка им рассматривается как исторический процесс «созревания», влияющий на мышление, культуру и историю того или иного народа. Эмпирические языки в принципе не чужды друг другу, они, по замечанию философа, вне зависимости от исторического контекста «сродственны» в том, что хотят выразить.

Вот эта «сродственность» обнаруживается философом и в переводах.

Pages:     | 1 |   ...   | 190 | 191 || 193 |



© 2011 www.dissers.ru - «Бесплатная электронная библиотека»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.