WWW.DISSERS.RU

БЕСПЛАТНАЯ ЭЛЕКТРОННАЯ БИБЛИОТЕКА

   Добро пожаловать!

Pages:     | 1 |   ...   | 189 | 190 || 192 | 193 |

ПАЭЗІЯ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: СІСТЭМНЫЯ АСНОВЫ ДУХОЎНА-ІРАЦЫЯНАЛЬНАЙ СТЫЛЯВОЙ ПЛЫНІ М.У. Мікуліч Духоўна-ірацыянальная стылявая плынь паэзіі Заходняй Беларусі адмаўляла прынцыпы падпарадкавання літаратуры і мастацтва пэўнай сацыяльнай місіі, у прыватнасці, мэтам і задачам грамадска-ідэалагічнай барацьбы, народна-вызваленчага руху. Яе прадстаўнікі Казімір Сваяк, Наталля Арсеннева, Вінцук Адважны, Птр Сяўрук і іншыя зыходзілі з таго, што мастацкая творчасць развіваецца на асновах безумоўнасці і самазаконнасці, не прадугледжвае знешніх намераў, не служыць карысці і выгадзе. Яна знаходзіцца над рэчаіснасцю, над сацыяльнымі мэтаімкненнямі – нават самымі актуальнымі і прагрэсіўнымі, над грамадскімі інтарэсамі і запатрабаваннямі. Іх лірычны герой звяртаў на сябе ўвагу характэрнай сканцэнтраванасцю на сваім унутраным суб'ектыўным свеце, які амаль не судакранаўся са светам знешняй рэчаіснасці, але быў уключаны ў прастору вялікага касмічнага цэлага.

Свету сацыяльнай і нацыянальнай несправядлівасці і прыгнту паэты гэтай стылявой плыні супрацьпастаўлялі ідэі духоўна-маральнага ўдасканалення чалавека і грамадства. На іх думку, рэальная сіла і задача мастацтва заключаюцца ў тым, каб прасвятляць і пераўтвараць жыцц на асновах праўды і міласэрнасці, цярпення і згоды, цеплыні і спагады, любові і ўсдаравання як праяў боскай наканаванасці чалавечай душы. Напрыклад, грамадска-эстэтычны ідэал К. Сваяка (сапр. – Кастусь Стэповіч) (1890–1926) вырастаў і фарміраваўся на аснове рэлігійных поглядаў, глыбокага ўсведамлення хрысціянскіх маральна-філасофскіх каштоўнасцей. З'яўляючыся каталіцкім святаром, К. Сваяк сцвярджаў духоўную сутнасць быцця як аснову дабра, ісціны і красы ў сусвеце. Яго мастацкае мысленне абумоўлівалася імкненнем да пераадолення зямнога і прыроднага пачаткаў, таго, што прынята разумець пад паняццем «фізічнага эгаізму», жывілася дабратворнай энергіяй любові, верай у сілу і несмяротнасць духу.

Лірычны герой адзінага зборніка К. Сваяка «Мая ліра» (1924) дарэшты прасякнуты памкненнем да Бога, пазнаннем Яго высокай зместаваўтваральнай сутнасці («Ледзь толькі блысьне на небе зарніца, Дух мой, о Божа, на Цябе чакае»), прагне Яго, «як дожджу травіца».

Ён сумуе па Богу, шукае Яго ў «дарозе блуднай», «у сухой зямельцы бязводнай і труднай, залітай жагай палудняга сонца», багаславіць Яго «дзівы ў формах праявы і ў зьменах часу» [1, с. 6].

На думку К. Сваяка, усе зямныя і нябесныя з'явы і прадметы знаходзяцца ў працэсе свабоднага руху, узаемадзеяння і ўзаемапранікнення, падпарадкаваны пэўнаму і выразнаму касмічнаму ўсадзінству, універсальнаму сусветнаму сэнсу. Якраз пазнанне вялікай і вечнай таямніцы, сусветнай ідэі, як духоўнага адзінства і ўзаемазвязанасці ўсяго з усім, гэтак званай цэласнасці прыватнага, калі адно адлюстроўваецца, рэалізуе свой патэнцыял у другім, атрымлівае ў ім свой працяг і развіцц, з'яўляецца галоўным прадметам чалавечага жыцця.

Лірычны герой паэта імкнуўся да асэнсавання аб'ектыўна-матэрыяльных і суб'ектыўнаідэальных частак і элементаў сусветнага цэлага, да ўзаемапранікнення і свабоднага існавання з імі. К. Сваяк сумняваўся ў маральнай эфек-тыўнасці і дзейснасці радыкальна-рэвалюцыйных сродкаў і метадаў пераўтварэння рэчаіснасці, адхіляў сілу і прымус як спосаб выратавання свету. «Ці варта змагацца з нядолей крывавай Ці варта вялічыць лік жэртваў зямлі – разважаў н у вершы "Чаму мне маркотна". – Ці ж сьвет пераробім рукою нямравай Ці тым там ня лепей, што ў гробе згнілі» [1, с. 76].

Духоўна-ірацыянальная стылявая плынь заходнебеларускай паэзіі выяўляла аўтаномію суб'ектыўнай аўтарскай здольнасці і мастацкага інтэлекту, свабоду і нязмушанасць творчасці, дух імправізацыі, рысы інтуітыўна-экстатычнага мыслення. Яна сцвярджала духоўную рэальнасць суб'екта, яго прыярытэт як існага, асновы эстэтычнага індывідуалізму. Прадстаўнікі гэтай плыні былі перакананы ў тым, што духоўна-псіхалагічны свет чалавека як субстанцыйная рэальнасць, унутраная бездань яго свабоды, імкненняў і магчымасцей утрымлівае ў сабе сферу бессвядомай ці перадсвядомай душэўнай дзейнасці, на аснове архетыпаў паяднанай з высокай прыроднай воляй, ціхамірнымі глыбінямі адзінай сутнасці характэрнай звышпачуццвай вітальнасці. Якраз у й, пазбаўленай рацыянальных разваг і лагічных канатацый, сканцэнтраваны першавытокі, таямнічыя сілы невытлумачальнага бачання, сапраўднага стваральнага духу, паэтычнага інтэлекту, прытоена карнявая творчая актыўнасць асобы.

Шмат у чым на аснове духу імправізацыі, асаблівасцей эстэтычнага індывідуалізму, характэрных інтуітыўных імпульсаў асобы і пасіўнай інтэн-цыянальнай эмоцыі развівалася творчасць Н. Арсенневай (1903–1997). Аснову яе мастацкай свядомасці складала інтуітыўнае пазнанне жыцця і свету, пантэістычнае сузіранне прыроды, імкненне выявіць іх унутраную сутнасць, стыхійныя сілы, ідэальныя асновы, сцвярджэнне паўнаты і радасці існавання праз раскрыцц сувязей і ўзаемапранікнення зямнога і нябеснага, рэальнага і міфалагічнага, прыроднага і духоўнага, прыватна-чалавечага, душэўна-псіхалагічнага і касмічнага, якія, на думку паэтэсы, падпарадкаваны адзінай глабальна-быційнай субстанцыі.

Вобразнае ўяўленне паэтэсы жывілася характэрным псіхалагічным субстратам суб'ектыўнасці, асаблівасцямі філасофска-экстатычнай зараджанасці ўражлівай і летуценнай асобы, яе ўспрыняцця красы як разумнай неабходнасці, парадку і раўнавагі ў сусвеце, праўды і ісціны, як гарманічнай прапарцыянальнасці частак вялікага экзістэнцыяльнага цэлага, яго пэўнасці і ўстойлівасці. Пры гэтым развіцц лірычнага перажывання забяспечвалася паяднаннем думкі і эмоцыі, узаемадзеяннем элементаў пластычнай і выразнай паэтыкі:

Не ў царкоўцы малітвай, святою вадой – ахрысціў мяне нехта ў зялнай дуброве.

Як паганін, я пушчы пяю залатой, разумею палў васільковых размовы.

(«Ахрысціў мяне нехта ў зялнай дуброве») Беручы пад увагу першы, выдадзены, зборнік вершаў «Пад сінім небам», а таксама другі, падрыхтаваны да друку ў другой палове 30-х гадоў, «Жоўтая восень», можна меркаваць, што паэзія Н. Арсенневай – гэта паэзія душы, сэрца, мары, фантазіі, яна культывавала настрой, летуценне, інтуіцыю, уяўленне, эмоцыю, уражанне. Яе духоўны воблік вызначала ўзаемадзеянне двух адносна самастойных і незалежных полюсавых цэнтраў: з аднаго боку, ціхага, рэфлексіўна-ідылічнага сузірання навакольнага свету, яго колераў і адценняў, стоенага ўслухоўвання ў чароўныя гукі і рытмы прыроднага асяроддзя, замілавана-геданістычнага спакою і ўмілажаленасці, а з другога – «трызнення душы», успышак пачуццвай энергетыкі, экстатычнай пульсацыі перажыванняў. Так ці інакш, у й ус было прасякнута замілаванапрачулай ідылічнасцю светаўспрымання, панаваў дух натхнення, мімалтнага ўражання, трымтлівага хвалявання, імправізацыі і г.д.

Н. Арсеннева мысліла такімі вобразнымі катэгорыямі, як тонкая імгла, манлівыя надзеі, няясны смутак, «белыя крылы летуценняў», вечныя болі, тамны свет, казкі душы, духі-сцені, густы туман, начныя чары, збалелая душа, «вячорныя сцені», адвечныя слзы. Свежасцю і вастрынй імпрэсіяністычнага перажывання, душэўна-псіхалагічнай заангажаванасцю, характэрнымі рысамі містычнага ідэалізму звярталі на сябе ўвагу яе вершы «Ціха плыў месяц», «Калі людзі пакрыўдзяць цябе», «На матыў хаўтурнага маршу», «Шэпты ночы» і інш.

Прыродныя з'явы і працэсы і духоўна-псіхалагічныя перажыванні H. Арсенневай далучаліся да суб'ектаў і атмасферы вялікага свету касмічнага цэлага, да адзінай і вышэйшай першакрыніцы, Вечнай сутнасці. Паядноўваючыся з прыродай, паэтэса паядноўвалася з універсальнай ідэалістычнай субстанцыяй, Душой свету.

Прадстаўнікі духоўна-ірацыянальнай плыні заходнебеларускай паэзіі стваралі сваю мадэль быцця, адметны містычна-таямнічы свет, асновай якога выступала адухоўленая, вытанчаная асоба лірычнага героя, метафізіка па характары мастацкага адчування і мыслення.

Ён быў звернуты да пазнання ідэальнай прычыны з'яў і прадметаў, абсалютнай праўды існага, раскрываўся ў адпаведнасці і сугучнасці з усеагульнай салідарнасцю і Сусветным сэнсам, усім актуальным існаваннем. Іх творчасць сцвярджала ірацыянальныя сілы чалавечай душы, пастулаты вышэйшай рэлігійнай ісціны, хрысціянскай праўды народнага пачуцця. У свай аснове яна вызначалася абвостранай духоўна-псіхалагічнай, інтуітыўна-пазнавальнай успрымальнасцю, падкрэслена індывідуалізаваным характарам перажыванняў, музыкай унутраных настрояў.

Литература 1. Сваяк, К. Мая ліра. – Вільня, 1924.

ПОШУКІ БЕССМЯРОТНАСЦІ Ў ПАЭЗІІ ВАСІЛЯ ЗУЁНКА Т.П. Барысюк Васіль Зунак – вядомы стваральнік філасофскай паэзіі, літаратурны крытык і публіцыст, кандыдат філалагічных навук, аўтар твораў для дзяцей, перакладчык з рускай, балгарскай, польскай, сербскай, славацкай, украінскай моў. Васіль Васілевіч у паэтычнай творчасці адлюстроўвае знойдзеныя ім шляхі і спосабы дасягнення чалавечай бессмяротнасці, – праблемы, якая заўсды хвалявала чалавецтва. Аўтар аддае эмацыйна-валявую перавагу звычайнаму жыццю, а не вечнасці. У вершы «Разарвуцца сутак абручы...» паэт разважае над тым, што свядомасць зямнога чалавека не прымае бяздушнай бясконцасці Сусвету па-за межамі разнастайных чалавечых стасункаў, пачуццяў і настрояў. Лірычны герой бачыць начное неба такім: «Толькі стылай вечнасці парад / І тупой бясконцасці знямога. / Ды кашчэем космас у сяўбе / Рассыпае і збірае зоры... / Вось тады і праклянеш сябе / Воляю – без часу і прасторы» [5, с. 66] (Так, іншасвет В. Зунак бачыць бясчасным і беспрасторавым). Лірычны герой В. Зунка спадзяецца даўжэй пажыць звычайным чалавекам, які не ведае свай будучыні, мае свае радасці і бядоты, клопаты, са свай веліччу і мізэрнасцю – гэта для яго даражэй за радасць ус ведаць і адчуваць у выглядзе душы, якая пакінула цела: «Не спяшайся, той дзень, калі стану / Я ўсбачным і чуйным, калі / Я ў празор’і сусвету растану / І спасцігну ўсе тайны зямлі.

/ Дай мне тут паблукаць у цямнотах / Невядомых і страшных дарог, / Дай смяротным пабыць між смяротных, / Дзе я цар і чарвяк – але бог» [5, с. 82].

В. Зунак бачыць біягенетычную неўміручасць у мацярынстве, у самаахвярнасці жанчын пры нараджэнні і гадаванні дзяцей – нашай будучыні: «Калі трымае маці на руках / Свайго малога, мне здаецца – маці / Трымае чалавецтва, што ў вяках / Жыве, як светлы дух у гэтай хаце» [4, с. 28]. У вершы-прысвячэнні ўнуку Васю «Блаславенне» паэт завяшчае яму: «…Будзь беларусам – / Як прадзеды і дзяды…» (нацыянальнае – вечнае), звяртаецца да яго як свайго правадніка ў гэты свет, прадстаўніка ў гэтым свеце пасля свай фізічнай смерці: «Табой прарастаючы ў родным народзе, / Буду слухаць з-пад каранў, / Як на дрэве лістота юна ўзыходзіць, / Небыцц абвяргае ма» (сувязь сацыякультурнай, біягенетычнай і фізічнай неўміручасці) [1, с. 77]. Бессмяротнасць – і ў нашай памяці пра продкаў, якіх мы згадваем падчас святкавання Дзядоў, – тады мы «Вачыма вечнасці глядзім / І крышачку ў бяссмерце верым...» [5, с. 92].

З пазіцыі сацыякультурнай бессмяротнасці В. Зунак мяркуе, што беларуская мова, шматпакутная гісторыя нашай краіны павінны шанавацца беларусамі, што наш народ мае права на вечнасць: «Я ведаю: народы паміраюць... / Але такі – з Хатынямі ў душы, / Якому пекла можа здацца раем, – / Такі, як свет, павінен вечна жыць!» [4, с. 82]. І вершы – шлях да вечнага жыцця, бо «Ус, не ўзышоўшы, завяне, / Што словам не назавеш…» [1, с. 98].

Фізічную неўміручасць як кругазварот рэчываў у прыродзе і ідэю вечнага вяртання да вытокаў аўтар выказвае праз вобраз агню: «Згарае ўс. І мы згарым таксама, / З прыродаю злімся, каб ізноў / Вярнуцца да вытокаў, да асноў / І пачынаць ад Евы і Адама. / Мы выраслі багамі на планеце, / Нясм у вечнасць розуму сяўню. / І ўс ж... І ўс ж – памолімся агню, / Каб н людзьмі пакінуў нас на свеце» [1, с. 47]. Тут чалавек бачыцца В. Зунку самай разумнай істотай, носьбітам розуму, а гэта найбольш цэніць аўтар і хоча, каб людзі не вымерлі, як маманты, а працягвалі жыць на зямлі (Чалавечае жыцц паэт метафарычна называе «мігам бяссмерця» [1, с. 89]). Волат і доўгажыхар дуб – «вечнасці сучаснік» [1, с. 83] помніць, звязвае сабой тры часавыя адрэзкі – мінулае, цяперашняе і будучае. Яшчэ сцяжынка ў жыце, мяркуе аўтар, выводзіць нас «на грэбень, / Адкуль зямлі пакутны плс / Цячэ-ліецца ў неба…», каб мы зразумелі «сэнс усіх дарог» [1, с. 54]. Як дарагі сэрцу сувенір, пісьменнік хоча забраць гэту прыгожую абрамлную каласамі і васількамі сцяжынку з сабой у іншасвет [1, с. 92]. У паэта «поле – як Біблія вечная / Быцця і жыцця чалавечага» [1, с. 71] (Заўважым, што да В. Зунка словы «жыцц» і «жыта» асацыятыўна звязвалі ў творах М.Аўрамчык і А. Пысін). Смерць маці зноў прыводзіць В. Зунка да ідэі вечнага вяртання: «Пройдзе ўс і паўторыцца ў свеце, / Толькі, мама, без нас тое будзе…» [1, с. 62]. У вершы «Гадзіннікі не цікаюць...» паэт услед за К.Э. Цыялкоўскім лічыць, што гісторыя зямная «рассыпаецца», што прыйшоў час засвойваць галактычныя тэрыторыі: «І Цыялкоўскі прадказаў: / Зямлю пакінем з часам. / Яна – транзітны наш вакзал / На галактычных трасах» [4, с. 15]. Відаць, у гэтым сць рацыянальнае зерне, бо насельніцтва Зямлі паступова павялічваецца, і з цягам часу на ўсіх можа не хапіць зямных прыродных рэсурсаў.

Метафізічная неўміручасць выяўляецца аўтарам праз веру ў перасяленне душ: «…Памру – сюды (у родную вску, забруджаную радыяцыяй. – Т.Б.) хоць аднойчы / Жаўранкам прылячу» [1, с. 63]. Здабыты на гэтым свеце фізічны скарб («дыханне, памяць, зрок і слых»), лічыць В. Зунак, трэба аддаць назад, у метафізічны іншасвет, «каб апраўдаць сваю прысутнасць» [1, с. 73]. Каб пакінуць радзіму экалагічна-чыстай, паэт марыць: «Забраць бы з сабою (у іншасвет.

– Т.Б.) Чарнобыль / І геназнішчальны фон…» [1, с. 64], клапоцячыся пра здароўе будучых пакаленняў суайчыннікаў. Аднойчы аўтар уявіў, што, магчыма, у іншасвеце гэтаксама прыгожа, спакойна і нястрашна, як у асеннім лесе [1, с. 100–101].

Pages:     | 1 |   ...   | 189 | 190 || 192 | 193 |



© 2011 www.dissers.ru - «Бесплатная электронная библиотека»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.