WWW.DISSERS.RU

БЕСПЛАТНАЯ ЭЛЕКТРОННАЯ БИБЛИОТЕКА

   Добро пожаловать!

Pages:     | 1 |   ...   | 187 | 188 || 190 | 191 |   ...   | 193 |

У мастацкай карціне свету Я. Коласа, М. Гогаля і Т. Шаўчэнкі разгорнутыя мастацкавобразныя апісанні топасаў нацыянальнай прасторы (хаты, дарогі, стэпу / поля, водных рэалій і інш.) пазначаны інфармацыйна-функцыянальнай і семантыка-сэнсавай насычанасцю, што не толькі ўзбагачае сюжэтную лінію твораў, адпавядае ўнутрана-псіхалагічнаму стану апавядальніка і героя, выступаючы ў якасці фона, але і ўвасабляе асноўныя тэндэнцыі нацыянальнагістарычнага існавання, сфарміраваныя на працягу стагоддзяў ментальна-псіхалагічныя стэрэатыпы паводзін. Выразным выяўленчым каларытам і анталагічнай змястоўнасцю пазначана спецыфіка выяўлення мастакамі прастору – адной з уласцівасцей і характарыстык прасторы, якая пазначана працягласцю і аб‘мам. У тлумачальным слоўніку беларускай мовы прастор тлумачыцца як «1. Свабоднае, вялікае месца, абшар. 2. Свабода, раздолле» [6, с. 562]. Семантыцы слова ўласціва сэнсавая амбівалентнасць, якая спалучае знешнія, матэрыялізаваныя і ўнутраныя, пачуццва-эмацыянальныя характарыстыкі складаных нейрафізіялагічных механізмаў успрымання чалавекам навакольнага свету.

Для творчай манеры Якуба Коласа ўласцівы асаблівы маштаб бачання сацыяльнапрыродных хранатопаў рэчаіснасці, калі дамінантным выступае імкненне да шырокага і панарамнага прасторавага малюнка, у якім падрабязна выпісаны дэталі. Падрабязнасці жыццвапобытавых рэалій надаюць коласаўскім пейзажам цэласнасць, аформленасць і адначасова набываюць на такім неаглядна-шырокім фоне веліч, значнасць і патэнцыяльную бязмежнасць, ствараючы візуальны і пачуццва-эмацыянальны эфект: Я люблю твой прастор, / Гмах шырокі балот, / Дзе бубняць бугаі, / Дзе красуе чарот / І дзе травы, як мора, ляглі. / Калі лес там, дык лес: / Можна тыдзень дыбаць; / А прастор, дык прастор – / І канца не відаць, / Не ахопіш, не змерыш зямлі. [3, т. 1, с. 354]. У адкрытай погляду далечыні нішто не абмяжоўвае глыбокадумнасць позірку, не парушае багацця, паўнаты ўражання, у якім дамінуюць узрушанае захапленне, адчуванне далучанасці да бясконцасці сусвету.

Паэтыка коласаўскіх апісанняў прастору адрозніваецца пачуццвасцю, сканцэнтраванасцю шчырага і натхннага лірычнага пачуцця, эмацыянальнай насычанасцю і асаблівай прывабнасцю, адпаведным натхннаму душэўнаму стану апавядальніка. Гэта дазваляе атаясамліваць сузіранне наваколля не з фізічнымі вандроўкамі і перамяшчэннямі ў часе і прасторы, а з духоўным узрушэннем, засяроджаным роздумам-асэнсаваннем, даверлівым прыняццем прасторы:

«Я люблю гэтыя прасторы, люблю неаглядныя ружова-сінія далі іх, поўныя жыцця, малюнкавасці, разнастайнасці тонаў зямлі і неба, дзе так многа разгону для тваіх вачэй, дзе маўклівая далечыня, атуліўшыся танюсенькаю наміткаю сінечы, думае нейкую адвечную сваю думку і так моцна парывае душу зазірнуць за заслону гэтай мудрасці, каб пазнаць яе таямніцы…» [3, т. 9, с. 189]. Імкненні герояў выйсці на сваім жыццвым шляху на шырокія прасторы сімвалізуюць настойлівыя пошукі імі ўнутранай і знешняй цэласнасці, гармоніі, своеасаблівы душэўны прарыў да новых даляглядаў, этапных момантаў. Гэту традыцыю можна тыпалагічна суаднесці з класічным гогалеўскім майстэрствам апісання шырокага і бясконцага прастору.

Сузіранне прастору ў творах М. Гогаля, як правіла, суправаджае прыўзняты і радасны настрой, выкліканы адчуваннямі бязмежнай волі, неўтаймоўнага, імклівага руху і новых, вялікіх магчымасцей і здольнасцей адкрыцця свету і самарэалізацыі ў ім чалавека, якія патэнцыяльна ўтрымлівае ў сабе бясконцасць і неабдымнасць прастораў. Адкрытая прастора дае магчымасць свабоднага выбару і такога ж свабоднага руху да мэты, творчага самавыяўлення ў працэсе яе дасягнення. Эстэтычная з‘ява прастору ў гогалеўскіх апісаннях натхняе, вабіць, абяцае, бо па свай семантычнай містасці яна ўяўляе эквівалент, прасторавы аналаг волі: «Равнодушно не мог выстоять на балконе никакой гость и посетитель. У него захватывало в груди и он мог только произнесть: "Господи, как здесь просторно!" Пространства открывались без конца.

За лугами, усеянными рощами и водяными мельницами, зеленели и синели густые леса, как моря или туман, далеко разливавшийся. За лесами, сквозь мглистый воздух, желтели пески. За песками лежали гребнем на отдалнном небосклоне меловые горы, блиставшие ослепительной белизной даже и в ненастное время, как бы освещало их вечное солнце <…> Вс это обличено было в тишину невозмущаемую, которую не пробуждали даже чуть долетавшие до слуха отголоски воздушных певцов, наполнявших воздух. Словом, не мог равнодушно выстоять на балконе никакой гость и посетитель, и после какого нибудь двухчасового созерцания издавал он то же самое восклицание, как и в первую минуту: "Силы небес, как здесь просторно!"» [2, с. 382].

У класічных творах рускай мастацкай літаратуры звяртае на сябе ўвагу частотнасць апісанняў прастораў Расіі, што, прынамсі, адпавядае геаграфічнаму факту. Гэты факт выступае вызначальнай умовай фарміравання асаблівага ракурса асэнсавання наваколля, быцця ў надзвычай шырокіх прасторавых каардынатах. Шырыня ахопу наваколля заахвочвае (правакуе) адпаведныя душэўныя парыванні да асабістай свабоды дзеянняў, учынкаў, мыслення, да адмаўлення любых межаў і стэрэатыпаў. Магутная энергетыка волі спалучае яе з рашучасцю і мабілізаванасцю, імкненнем да руху, актыўнай дзейнасці. Характарызуючы нацыянальны характар рускага чалавека, М. Бярдзяеў далучае неабмежаваныя прасторы Расіі да ўплывовых унутрана-духоўных фактараў яго жыцця: «Гэтыя бязмежныя рускія прасторы знаходзяцца і ўнутры рускай душы і маюць над й велізарную ўладу» [1, с. 61]. Д. Ліхачоў падкрэслівае:

«Шырокая прастора заўсды валодала сэрцамі рускіх… Здаўна руская культура лічыла волю і прастор найвялікшымі этычнымі і эстэтычнымі дабротамі для чалавека. А зараз зірніце на карціну свету: руская раўніна самая вялікая ў свеце. Ці раўніна прадвызначыла рускі характар ці ўсходнеславянскія плямны спыніліся на раўніне таму, што яна прыйшлася ім да густу» [4, с. 475].

Калі ўлічыць асаблівасці прыроднага хранатопу ўкраінцаў, н таксама адрозніваецца бязмежжам прасторавых топасаў: стэпу, мора і г.д. Успрыняцце і канцэптуалізацыя такой шырокай прасторы мелі сва ўздзеянне на псіхалагічнае аблічча гэтых усходнеславянскіх народаў, спецыфіку і лад мыслення, светапоглядныя прыярытэты, фарміруючы асаблівы ракурс і філасофію поглядаў на свет. У выніку прастор заняў адно з цэнтральных месцаў у сістэме каштоўнасцей, звязаных з нацыянальнай карцінай свету, такімі паняццямі як воля, свабода. Шырыня і бязмежнасць выступаюць дамінуючымі прасторавымі характарыстыкамі Украіны ў паэзіі Тараса Шаўчэнкі, пры гэтым аўтар не заглыбляецца ў падрабязныя і дэталвыя апісанні жыццвай канкрэтыкі, разнастайнасць рытму, форм і зместу рэчаіснасці. Неабмежаваны прастор паэтычных палотнаў Кабзара нічым не затрымлівае вока, інфармацыйна н памежна просты, чысты і адкрыты, што ў сваю чаргу абумоўлівае яго дасканаласць і абсалютнасць.

Тарас Шаўчэнка карыстаецца мінімальным устойлівым эмблематычным радам топасаў, такіх як Дняпро, стэпы, сяло, мора, і знакавай іх характарыстыкай – «шырокія». Такая абагульненасць буйных мазкоў паэтычнага пэндзаля не збядняе малюнкі. Неабцяжараная грувасткімі дэталямі, пазначаная часавай, тэматычнай усеахопнасцю, прасторавая шырыня надае ілюстрацыям народна-нацыянальнага жыцця падтэкставую змястоўнасць, асаблівую дынаміку («Ніби море заступають / Широкії села») і манументальнасць: «Там широко, там весело / Од краю до краю… / Як та воля, що минулась, / Дніпр широкий – море, / Степ і степ, ревуть пороги, / І могили – гори. / Там родилась, гарцювала / Козацькая воля» [7, с. 51]. Эстэтычны феномен выяўленага ў паэзіі Т. Шаўчэнкі адкрытага, шырокага прастору, дзе без перашкод "гуляе" погляд, стварае мастацкі эфект трыумфу неабмежаванай казацкай вольніцы. Свабодная часавая, прасторавая і анталагічная разгорнутасць («Аж до моря запорожці / Степ широкий вкрили») з‘яўляюцца важнейшымі крытэрыямі аўтарскай прэзентацыі гісторыі, велічы і славы Украіны.

Менавіта ў такой мастацкай інтэрпрэтацыі шырокага і вольнага прастору сфакусаваны важнейшыя адметнасці нацыянальнага спосабу быцця, яго прыгажосць, традыцыі і звычаі. Прастор у «Кабзары» раўназначны нацыянальнаму светаадчуванню, менталітэту.

Такім чынам, валодаючы ўласцівасцямі духоўнай і матэрыяльнай субстанцыі, элементы прасторы ў многім дэтэрмінуюць нацыянальна-этнічнае аблічча народа, яго светапоглядныя і жыццвыя ўстаноўкі, маральна-этычныя прыярытэты. Адкрытасць, невычэрпнасць, рухомая зменлівасць прастору ў творах Я. Коласа, М. Гогаля і Т. Шаўчэнкі дакладна перадаюць кампактную аформленасць і маляўнічую разнастайнасць нацыянальных ландшафтаў, аднак перш за ўс асацыіруюцца з анталагічнымі характарыстыкамі, адпавядаючы энергетычнапсіхалагічнаму ўздыму і духоўным, свабодалюбівым памкненням чалавека, шырыні погляду на свет, руху, рэальнаму і патэнцыяльнаму па яго спасціжэнні і адкрыцці. Увогуле, ключавыя прасторавыя топасы мастацкага свету сутнасна паглыбляюць канцэптуальныя мадэлі твораў, іх праблемна-аналітычны кантэкст, раскрываюць маштабнасць і ўнікальнасць аўтарскага бачання сацыяльна-прыродных і духоўных рэалій Беларусі і Украіны.

Літаратура 1. Бердяев, Н. Судьба России. Самосознание. – Ростов-на-Дону, 1997.

2. Гоголь, Н.В. Мртвые души. – М., 1981.

3. Колас, Я. Збор твораў у чатырнаццаці тамах. – Мінск, 1972–1978.

4. Лихачев, Д.С. Избранное: Великое наследие. Заметки о русском – СПб., 1998.

5. Лотман, Ю.М. Внутри мыслящих миров. Человек-текст-семиосфера-история. – М., 1996.

6. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. М.Р. Судніка, М.Н. Крыўко. – Мінск, 1996.

7. Шевченко, Т.Г. Кобзар. – Київ, 1998.

АНТАЛАГІЧНЫ КАНФЛІКТ «Я – БЫЦЦЁ» Ў ПАЭЗІІ ЯНКІ КУПАЛЫ С.У. Калядка У філасофіі жыцця, экзістэнцыяльнай філасофіі, творчасць успрымаецца як сінонім жыцця. У філасофскіх працах экзістэнцыялістаў убачым надрыўна-няўцешныя інтанацыі, адчуем фаталістычны пафас, якія ўзыходзяць да пафасу лсу, «любові да року» (Ніцшэ). Аднак пры ўсім гэтым будзем памятаць, што экзістэнцыялізм – гэта гуманізм (Сартр), н вяртае чалавека да сябе існага і нагадвае пра яго адказнасць за свет і сябе ў свеце. Філасофія, і мастацтва ствараюць асаблівы від практыкі – крытыку культуры, духоўнага жыцця асобы, чалавечых каштоўнасцей і мэт, каб сілай розуму наблізіць чалавецтва да ісцін існавання ва ўсіх сферах жыцця.

Анталагічны спектр экзістэнцыялізму (быцц носіць асобасны характар, яно «заўсды ма») вельмі ярка раскрыўся ў творах паэтаў і пісьменнікаў першай паловы ХХ ст., і асабліва ў творчасці Янкі Купалы. Важна, што апалагеты экзістэнцыялізму ўспрымалі быцц асобы ў сувязі з іншымі суб‘ектамі (са-быцц Хайдэгера, «Я – Іншы» у Сартра) і прадметамі рэчыўнага свету, які абмяжоўваецца Нішто. Сфармуляваная экзістэнцыялізмам анталогія заснавана на канфлікце быцця і нішто, чалавека і рэчаў, мяне і Іншага і г.д. Калі гаварыць пра экзістэнцыялізм у дачыненні да беларускай літаратуры (а пастулаты экзістэнцыялізму часта распаўсюджваліся праз мастацкія творы), то тут варта адзначыць, што ўжо на пачатку ХХ ст., да перыяду канчатковага афармлення экзістэнцыялізму як філасофскай плыні, у Янкі Купалы і Максіма Багдановіча матывы трагічнасці і безвыходнасці жыцця вызначалі танальнасць вялікага шэрагу твораў. Парадыгмы экзістэнцыялізму не толькі раскрывалі асаблівасці светапогляду дадзеных аўтараў, але і характарызавалі спецыфіку станаўлення беларускай літаратуры на пачатку ХХ стагоддзя.

Менавіта сацыяльныя зломы эпохі актуалізавалі быційныя пытанні. Прычым трагедыі часу пераносіліся і на асобу, і на нацыю ў цэлым. І паэты вельмі чуйна рэагавалі на трагедыі жыцця. Пра Янку Купалу І. Навуменка выказаўся наступным чынам: «Па характары таленту Купала – паэт маштабнага мыслення, струны яго душы найбольш чула адгукаліся на ўс вялікае, значнае, яркае і выключнае ў жыцці. Вядома, такі талент ва ўсю моц можа праявіцца толькі ў тым выпадку, калі ў самім жыцці сць спрыяльныя ўмовы для гэтага. Эпоха першай рэвалюцыі на Беларусі была іменна такім часам: рух сацыяльны, аграрны супаў з нацыянальнавызваленчым» [1, c. 127]. А Купала быў сынам свай эпохі і не мог не адлюстраваць поўны разлад паміж марай і жыццм на пачатку ХХ ст. У большасці вершаў першых зборнікаў гіпертрафаваны боль за радзіму ўзведзены ў абсалют, у адчуванне поўнай дысгарманічнасці існага.

Як і ў цыкле вершаў М. Багдановіча, прысвечаных вагітнай, паўстае праз смерць цяжарнай жанчыны смерць будучыні беларускага народа, які губляе, як дзіця маці, свае карані праз «мацярынскую» гісторыю, мову, лс. Беларусь, як навароджаны, ажыве для жыцця, але гэта ўжо будзе новая Беларусь, без мінулага і памяці пра несвабоду. Так і ў творах Купалы гібелі нацыі не можа процістаяць кволая адзінка.

Звернемся да верша Янкі Купалы «Ма цярпенне».У дадзеным вершы вылучаюцца тры ўмоўныя тыпы прасторы: прастора цярпення героя-паэта, прастора цярпення народа, і прастора цярпення народа, якая пералілася ў цярпенне героя і стала «так вяліка / як мілінаў разам усіх цярпенне». Дадзеныя прасторы пераходзяць адна ў другую, утвараючы дынаміку, не прымацаваную да часу. Аднак за гэтымі прасторамі – своеасаблівая «эстэтыка» прыгнту, якая набывае ў многіх творах адзіную архетыповую зададзенасць у разбурэнні жыццяў, спустошванні душ, забойстве надзеі. Разбуральная моц «цярпення», адлюстраваная ў руху прастораў душы героя, праз канкрэтызацыю ў дадзеным тэксце вырастае да сімвала слабасці духу чалавека, які не можа быць тварцом свайго лсу і, адпаведна, лсу свайго народа, і гэтым губіць сва «Я».

Цярпенне выпраменьвае бяду, крышыць і забівае асобу як адзіна магчымы спосаб быцця, і таму прызнанне героя – «І веру я, што я нішто ў быцці…» успрымаецца не як самабічаванне, а як рэальна ўсвядомленая пасіўная роля ў змене сацыяльных сэнсаў існавання.

На думку Коліна Уілсана, «чалавека і чалавецтва можа выратаваць толькі чыста духоўная, унутраная рэвалюцыя. Таму выхад з парадоксаў сучасных грамадскіх адносін патрэбна шукаць адзіна ў неспазнаных глыбінях чалавечай душы» (цыт. па: [2]). Тыя ж працэсы адбываюцца ў душы героя Купалы – н ускладвае на сябе адказнасць за тое, што адбываецца ў свеце, і карае ў першую чаргу сябе за немагчымасць узняцца над абмежаваннямі сацыяльнаграмадскага строю. Яго рэфлексіі зводзяцца да пераносу з «Мы» на «Я» роспачы мільнаў. Яго сэрца, падобна сэрцу Данка ў Горкага, утрымлівае ў сабе надзеі гэтых мільнаў на лепшую будучыню. Экзістэнцыйная свядомасць Купалы не магла не скіроўваць аўтара на звышзадачы ва ўласным быцці, таму «Калі з грудзей і вылятаў пракляцця стогн, / То кляў я сам сябе і мук сваіх змяю» («На суд»).

Pages:     | 1 |   ...   | 187 | 188 || 190 | 191 |   ...   | 193 |



© 2011 www.dissers.ru - «Бесплатная электронная библиотека»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.