WWW.DISSERS.RU

БЕСПЛАТНАЯ ЭЛЕКТРОННАЯ БИБЛИОТЕКА

   Добро пожаловать!

Pages:     | 1 |   ...   | 184 | 185 || 187 | 188 |   ...   | 193 |

Красу роднага краю, свай беларускай Літвы – Наваградчыны Адам Міцкевіч праславіў эпічнай паэмай «Пан Тадэуш». Здалк яго айчына ўспрымалася як боскі рай. Лірычны пралог да гэтага твору ў перакладзе В. Дуніна-Марцінкевіча – як жывапісная карціна раю. Спачатку – элегічныя ўспаміны:

Літва! – родная зямейка! Ты, маўляў, здароўе, – Той цябе ашануе, каму безгалоўе! Хто жыў калісь на ніўцы твай, як у раю, – Вось цяпер крывавы роніць слзкі ў чужым краю… А ўжо пасля гэтай элегіі – райскія вобразы роднай Навагрудчыны:

Звярні да гор лясістых, шырокіх пракосаў, Што дыванам пры Немне свецяць з-пад нябсаў, Да ніў родных, калоссем ярка маляваных, Дзе жоўтая свірэпка, дзе грэчка бяленька, Дзе дзяцеліна гарыць, вось красна паненка;

А ўс мяжой прыбіта, бачыцца ўстужкай Там-сям, быццам к адзежцы прышпілена грушкай… Як паэтычная пераклічка з навагрудскім эпасам Міцкевіча гучыць лірычны пралог да паэтычнай аповесці В. Дуніна-Марцінкевіча пра яго райскі куточак – «Люцынка, альбо Шведы на Літве»:

Божа наш! Ты шыбануў на зямлю чалавека, – Няшчасця бярэмя і шчасця ад веку Ты прызначыў яму, выганяючы з раю, – Як жа ў смутак душы яго любасць да краю Ты ўліў І чаму н ля роднае нівы Адчувае і вольным сябе і шчаслівым [8, с. 300, 429] У драматычнай паэме Адама Міцкевіча «Дзяды» дамінуюць не райскія, а інфернальныя, пякельныя сюжэты і матывы. Страта радзімы, свайго роднага краю паэт успрымае як выгнанне з раю ў пекла, з жыцця да смерці. Пралог да гэтага твору паэт назваў «Здань». Паэт у выгнанні адчуваў сябе паміж прывідным жыццм і смерцю. Яго душа ў абліччы здані блукае па сцежках былога раю – Навагрудчыне з надзеяй сустрэцца са страчаным каханнем.

Калі паэт перажывае сва віртуальнае пекла раненай душой, то злосны пан, які ў зямным жыцці крыўдзіў сваіх бедных сялян, у абліччы памершага здання церпіць пякельныя мукі за свае цяжкія грахі [9, с. 19–23].

Інфернальнымі матывамі закончыў свой паэтычны зборнік Францішак Багушэвіч «Дудка беларуская». Верш, ці хутчэй апавяданне ў вершах «Быў у чысцы» нацэлены на выкрыцц і асуджэнне прыгоннага права ў імперскай Расіі. У «меру падпіўшы» селянін Мацей (Я – герой аўтара, пад псеўданімам Мацея Бурачка) вяртаецца ноччу дамоў і параўноўвае колькасць паноў у часы паншчыны і абвешчанай царом Аляксандрам Другім «свабоды». І прыходзіць да высновы, што «не надта свабодна ў гэтай свабодзе», бо ахвочым да нашай «спіны» паноў пабольшала.

Па дарозе ноччу сустрэўся са зданню былога панскага эканома Бізунскага. Здань просіць пакрыўджанага ім у ранейшым жыцці Мацея зачарпнуць вады, каб ю змыць ранейшы грэх эканома. Зусім відавочная алюзія на эпізод евангельскай прыпавесці пра багацея і беднага пакутніка. Селянін Мацей апусціўся з гэтай зданню ў чысцец і «брызнуў крапідлам» з вадой на твар пакутніка, які ад гэтага знік, «засталася пара адна» [10, s. 68–72].

З найбольшай паўнатой эсхаталагічныя сюжэты, вобразы і матывы раскрыліся ў лірычнай паэзіі і драматургіі Івана Луцэвіча (Янкі Купалы) і ў эпічнай паэзіі Канстанціна Міцкевіча (Якуба Коласа). Тут ужо быў універсальны эсхаталагізм – хутчэй драматычны і трагічны, чым гратэскавы, камічны. Найбольш таленавіты пачынальнік хрысціянскага экзістэнцыялізму ў філасофіі Мікалай Бярдзяеў прызнаваў аб‘ектыўнасць раю, нават яго субстанцыяльнасць. Але адмаўляў аб‘ектыўнасць пекла як нейкай аналогіі суду і пакарання грэшнікаў. Паводле аўтэнтычнай хрысціянскай веры, н сцвярджаў, што ўсе людзі грэшныя. Толькі адны здольныя перамагаць сваю грахоўнасць, а іншыя становяцца ахвярамі і рабамі граху.

Грэх і пякельныя мукі сць вынік богапакінутасці чалавека, страты ім веры і любові. Але часова страчваюць адзінства з Богам і, як вынік, – з Космасам і людзьмі не толькі злыя, але ў вялікіх пакутах добрыя людзі, нават святыя. Так было паводле Бібліі з пакутнікам Іовам (Ёвам).

Нават сам Ісус Хрыстос, Сын Божы ў муках на крыжы ўсклікнуў: «Божа Мой, Божа Мой! Чаму ты пакінуў Мяне» (Мц. 27:46). У канечным жа выніку яны перамагаюць пакуты і смерць. У выніку перамогі над смерцю Сына Боскага пекла было разбурана, а пераможца ўваскрос і пакінуў людзям надзею на ўваскрэсенне і вечнае жыцц з Богам. Паміж хрысціянскай тайнай уваскрэсення і догматам пра пакаранне грэшнікаў у пекле сць лагічная супярэчнасць. Бо субстанцыяльнае існаванне пекла несумяшчальнае з тайнай перамогі над пеклам і смерці самым фактам ўваскрэсення Ісуса Хрыста. Пра гэта дагадваліся пачынальнікі нашай класічнай паэзіі, аб чым сведчаць іхнія паэтычныя малітвы ў цяжкія часіны богапакінутасці і сумненняў у дабраце грэшнага сацыяльнага быцця. Тайна пякельных пакутаў, верагодна, уяўлялася імі як мукі сумлення тут, на зямлі і ў вечным быцці пасля смерці.

Эсхаталагічныя матывы абазначаны ўжо ў першым паэтычным зборніку Янкі Купалы «Жалейка» (1908 г.). Праграмны верш да гэтай кніжкі «Я не паэта» завяршаецца радкамі: «Эх з часам людзі ўпадаюць на сіле, // Смерць скосе, глядзі й больш крыжам стала, // Нехта спытае:

хто ў гэтай магіле // А надпіс пакажа: Янка Купала» [11, с. 1–2]. Жабрачае аблічча беларуса і яго краіны мяжуе ў паэта з хрысціянскай любоўю да роднай краіны: «Так ня міла, як магіла, // Неяк выдае // Беларусь, мая старонка // Дый люблю ж яе <…> Там любіць свій край прысягне // Лепей за жыцц» ("З песень аб свай старонцы).

Хрысціянская вера і надзея, райскае ўяўленне роднага краю ў ранняй паэзіі Купалы раскрываюцца ў эстэтычнай сімволіцы вясны (верша «Вясна», «З песень аб вясне»), лета ў вершах «Лета» («Лета ты, лета прыгожа-квяцістае»), а матывы інфернальныя паэт раскрывае ў вершах «З асенніх напеваў» («Не гудзі так, восень, // Не крываўся, сэрца // З нядолі вялікай…»), і ў цыкле вершаў пра заняпад жыцця зімою «Зіма» («Прыйшла зіма халодная…»).

Эстэтычнае засваенне зімы адбылося ў паэта пазней, у выніку ўзвышэння літаратурнага майстэрства і лірычнай інтуіцыі вонкава негатыўных з‘яў прыроды ў штодзнным побыце.

Прыгажосць зімы як боскага дару і «адпачынку» працаўніцы-зямелькі паэт выявіў ў вершах «Зімой у лесе» («І лягла ж цішына // У бары за гарой, – // Каб дравінка адна // Хоць кіўнула сабой…»). Верш Янкі Купалы «Сьнег» раскрывае амбівалентную сімволіку зімы – райскую і пякельную:

Залегла, як пасцель, Лебядзная бель На загон, на курган, – Кажан, і груган Занямеў не на сьмех.

Гэта сьнег, толькі сьнег… За старухай зямлй Ты пасьцель, дружа мой, Узваліў на душу, Як бы крыж на мяжу, – Ўжо рад не на сьмех:

Гэта сьнег, толькі сьнег… [12, с. 64–65] Пякельныя матывы ў лірыцы Янкі Купалы пачаліся ў трагічны 1907 год пасля падаўлення паўстання ў Расіі. Паэт напісаў свой інфернальны верш «Разлад», упершыню апублікаваны ў зборніку «Спадчына» (1922 г.). Вось апошнія дзве страфы, дзе пекла названа сваім імем:

Няпраўда праўду акяльзала – едзе людскасьці на сьпіне, А чалавек – ком гною, сала – Быдлм, сьляпнм жыве і гіне.

Адзін чорт весел, зубы скаліць, Загаціў пекла да варотаў;

Рад шэльма: польку з ведзьмай валіць… Такі разлад – яго работа! Верш «Разлад» – гэта пра пекла ў сацыяльным быцці. А ў Першую сусветную вайну паэт напісаў пра перажыванне пекла ў яго суб‘ектыўным аспекце, у душы. Гэта – санет «Таварыш мой». Вось пачатак гэтага твору:

Ідзе за мной у сьлед касьцісты, бледны труп, – Як цень – за мной, куды я ні ступлю;

Ці я устану, ці ў пасьцелі сплю – Са мной заўсды н, гэты жывы слуп.

Вакруг мяне пабудаваў жалезны зруб, Ператварыў у турму бязмежную зямлю, Садраў чуцц – ці я цярплю ці не цярплю, Здушыў вужача грудзі ў сто сталвых труб… [13] Канцэптуальна-мастацкае падсумаванне эсхаталагічных матываў ранняй творчасці паэта здейснена ў паэмах «Адвечная песня» і «Сон на кургане». Ужо тут Купала быў прадвеснікам філасофіі экзістэнцыялізму, выявіў драму канечнасці і негарантаванасці жыцця чалавека ў спрадвечным быцці, у ілюзорнасці свабоды ў Левіафане дзяржавы і жорсткай дэтэрмінацыі прыроды. Ус жывое існуе над безданню, куды падае, калі абрываецца нітка яго лсу. Эпілог гэта эпічнай містэрыі паэта эсхаталагічны. З царства смерці ўстае цень беларускага мужыка, каб даведацца, ці лепш жывецца яго нашчадкам. І чуе адказ ад добрых духаў: «Не зломлены к шчасцю вароты, // Слязы не ўбыло – прыбыло. Апошнія словы беларускага мужыка: Раскройся нанова магіла, // Страшней цябе людзі і свет». Паэма «Адвечная песня» – твор пра сацыяльнае, зямное пекла, страшнейшае за пякельныя мукі пасля смерці.

Паэма Янкі Купалы «Курган» – твор пра зямны лс чароўнага музыкі – беларускага Арфея. Мастацкі сімвал – увасабленне таленту народа. Такім гусляром і прарокам быў сам аўтар гэтага твору. За духоўнае паўстанне супраць дыктатуры князя гусляра жывога кінулі ў магілу і насыпалі на й высокі курган. А народ стварыў паданне: раз у год з кургана выходзіць гусляр «як снег белы» – прыкмета адухоўленых святых людзей у боскім царстве. Ён "нешта пяе" пад чароўную музыку: «Кажуць, каб хто калі зразумеў голас той, // Не зазнаў бы ніколі ўжо гора…» Не зазнаць ніколі гора – гэта значыць жыць у раю. Або на духоўна абноўленай зямлі, у дасканалым царстве, якім канчаюцца сюжэты большасці нашых чарадзейных казкаў.

Паэтычная эсхаталогія Купалы самабытна выявілася ў паэме «На куццю», мабыць, напісанай пад ураджанннем комплекснага паводле жанру твора А. Міцкевіча «Дзяды». Твор аб трагічнай гісторыі Беларусі. Твор аб неабходнасці вярнуць народу найвышэйшыя каштоўнасці – родную мову, мастацкую культуру («песню»), дзяржаву. Урэшце трагічныя аспекты твораў на эсхаталагічную тэматыку Янка Купала сінтэзаваў у драме «Раскіданае гняздо». Сама назва драмы эсхаталагічная, бо роднае гняздо – вобраз і сімвал зямнога раю. Тут шмат трансфамавых у кантэксце беларускага фальклору алюзіяў на эсхаталагічны твор італьянскага паэта, Дантэ «Боская камедыя», творчасць якога беларускі паэт-пясняр ведаў паводле польскіх і рускіх перакладаў.

На ўзлце свай паэтычнай творчасці Купала раскрыў экзістэнцыяльную праўду пра тое, што добрыя людзі здольныя праз любоў да быцця як боскага дару, праз каханне і эстэтычную інтуіцыю атрымаць дар – убачыць рай у гэтым зямным жыцці. Пра гэты дар – рамантычны верш «Абдымі…» («Абдымі ты мяне, маладая…») і паэма «Яна і Я».

У раздзеле «Яблыні цвітуць» – гэтай рамантычнай паэмы сялянскі сад упадабняецца да раю:

Раям на зямлі выглядываў нам сад, Я ў ім – Адам, яна ў ім – Ева;

У раі гэтым вецер быў нам Бог і сват, Вяцьвамі шлюб давала дрэва… [12, с. 118–120] Сюжэт паэмы напамінае нам пра такі ж сад-рай у біблейскай кнізе «Быцц». Толькі ў гуманістычнай, фальклорнай і эстэтычнай інтэрпратацыі біблейскай аповесці.

Абмежаваная прастора артыкула не дазваляе раскрыць усе аспекты паэтычных твораў Янкі Купалы эсхаталагічнай арыентацыі. Спашлюся на мае ранейшыя публікацыі на гэтую тэму [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21].

Класік нашай лірыка-эпічнай паэзіі Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас) на першым этапе творчасці (зборнік вершаў «Песьні-жальбы», 1910 г.) у адпаведнасці з пяснярскім, музычным ладам свай лірыкі кантрасна сумясціў мінорныя і мажорныя напевы. Жальбы на лс беларускай вскі, яе жабрачае аблічча (матыў евангельскай прыпавеці пра Лазара беднага) пераходзяць у райскія матывы – захапленне красою роднай зямелькі. Гэтыя кантрасты акцэнтуюцца адпаведнымі порамі года – квітненнем жыцця вясной і летам, яе упадкам восенню і зімою. Яны сведчаць пра вясковую, сялянскую душу нашай паэзіі, яе нараджэнне ў асяроддзі сялян – творцаў фальклору, лірычных і эпічных народных песняў.

Уступ да паэтычнай кніжкі «Песьні-жальбы» мінорны. Ён пачынаецца і канчаецца жальбамі. Спачатку «Не пытайце, не прасіце // Сьветлых песень у мяне // Бо як песьню засьпяваю, // Жаль ўсю душу скалыхне». Такі ж лад і ў фінале: «Нешчасліва наша доля: // Нам нічога не дала.

// Не шукайце кветак ў полі, // Як вясна к нам не прыйшла».

У мінорнай лірыцы паэт уяўляе свій родны край у вобразе Лазара беднага: «Край бедны, край наш родны! // Гразь, балота ды пясок… // <…> Сумны ты, як наша доля, // Як ты наша цемната!» Але шмат у зборніку «Песьні-жалобы» – гэта песні аб красе роднага краю, прызнанне ў сыноўнай любові да яго: «Люблю я прыволле // шырокіх палў, // Зялнае мора // Ржаных каласоў…» («Усход сонца»). Рана паэт адкрыў красу ночы – ранейшага сімвалу затухання жыцця:

«Ночка мая ты, // Ціхі сон вясны! // Колькі зор на небе! // Як блішчаць яны! <…>// Апісаць абраз твой, // Хараство, спакой, // Толькі ў цябе ўнікнеш // Чуткаю душой» [22, с. 14].

Райскія вобразы роднай краіны ў паэзіі Якуба Коласа даследаваліся ў ранейшай публікацыі [23]. Паэтычныя гімны красе «роднай краіне» н узнс на высокі эстэтычны ўзровень у паэтычным эпасе «Новая зямля». З узнслага гімну «роднаму куту» пачынаецца пралог да гэтага твору. «Новая зямля» Канстанціна Міцкевіча (Якуба Коласа) яднае эстэтычную праблематыку паэтычнага эпасу Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» і яго ж паэтычнай драмы «Дзяды». Эсхаталагізм «Новай зямлі» Коласа абазначаны назвай твору. Біблія завяршаецца Апакаліпсісам – драматычным прароцтвам пра канец грэшнага свету. Але таксама ўзнслым апавяданнем пра Новае неба і Новую зямлю. Пра духоўнае перамяненне жыцця: «І ўгледзеў я Новае неба і Новую зямлю, бо ранейшае неба і ранейшая зямля ўжо мінулі» (Адкрыцц 21:1).

Пралог і асноўная частка «Новай зямлі» Якуба Коласа – ўзнсла апавядаюць пра красу роднага края і паэзію традыцыйнага ладу жыцця сялянскай Беларусі і беларускай традыцыйнай культуры. А ў апошніх раздзелах твору і эпілогу – трагізм зямнога жыцця. На фоне эпічнай паэтызацыі красы роднага краю кантрасна выдзяляюцца сюжэты тры смерці. Аб трагічным абрыве жыцця на яго высокім узлце. Кожнае жывое тварэнне, таксама носбіт духоўнага пачатку жыцця – чалавек часта памірае не толькі «насыціўшыся жыццм», як старазаветныя патрыярхі, а знянацку, падсечаныя выпадкам, цяжкай працай, хваробай.

Раздзелы эпічнай паэмы «Новая зямля» «Воўк», «Смерць ляснічага», і эпілог – «Смерць Міхала» падсвечаныя эсхаталагічным закатам, вечаровым святлом. Свядомасць пакутніка раздвойваецца, узнікаюць прывіды двайнікоў. Паміраючы, Міхал перажывае апакаліптычныя відмы, запісаныя ў Апакаліпсісе Яна Багаслова: «І раптам нейкая заслона // Чысьці страшнаю рукою // Сінь неба лучачы з зямлю, // Ус пасуваецца бліжэй! // У грудзях дыханне забівае, // А ноч-заслона націскае, // І светлы круг, прамень пустыні, // Вось-вось у багне-цьме загіне…» І апошнія радкі паэта. Запытанне, калі настане на зямлі гармонія жыцця:

Прасторны шлях! Калі ж, калі Ты закрасуеш на зямлі I злучыш нашы ўсе дарогі [24, с. 310–311] Паэтычная эсхаталогія Максіма Багдановіча пераважна лірычная. У эстэтычнай інтуіцыі паэта рэальны свет, прырода і чалавек адухоўліваецца, яднаюць зямное і нябеснае, людское і боскае. Прырода і ўвасабленні беларускай міфалогіі Лясун, Змяіны Цар, Вадзянік, русалкі пераходзяць з інфернальнага, хтанічнага стану ў свет прыгожага, узнслага, паэтычнага, чароўнага.

Pages:     | 1 |   ...   | 184 | 185 || 187 | 188 |   ...   | 193 |



© 2011 www.dissers.ru - «Бесплатная электронная библиотека»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.