WWW.DISSERS.RU

БЕСПЛАТНАЯ ЭЛЕКТРОННАЯ БИБЛИОТЕКА

   Добро пожаловать!

Pages:     | 1 ||

У свеце вышэйазначанага паўстае лагічнае пытанне: ці правамерна далучаць падобныя сеткавыя публікацыі да літаратурна-мастацкай крытыкі Калі звярнуцца да энцыклапедычных крыніц, якія характарызуюць гэты від дзейнасці, можна, параўноўваючы наяўныя дэфініцыі, заключыць, што крытыка ўяўляе сабой майстэрства разглядаць, ацэньваць, аналізаваць нейкі аб'ект: твор, асобу, працэс. «Критика есть суждение о достоинствах и недостатках какого-нибудь... произведения» (Чернышевский 1950, 351).

Аднак мастацтвазнаўчыя крыніцы сведчаць і аб тым, што яшчэ задоўга да ўзнікнення Інтэрнета пачаўся працэс дэфармацыі, спрашчэння ў галіне літаратурна-мастацкай крытыкі. Так, напрыклад, у пачатку XX ст. вядомы рэжысёр, тэарэтык сцэнічнага мастацтва К. Станіслаўскі адзначаў: «Совре­ менные критики пишут в своих рецензиях личные мнения. Это самонадеян­ но, так как обществу интересны такие мнения только исключительных лич­ ностей, как, например, Толстого, Чехова. Высказывать личное впечатление или мнение в газетах имеет право не всякий из критиков. На это имел право лишь один гениальный Белинский, но он-то именно этим правом и не вос­ пользовался. Он разбирал и оценивал творчество с помощью логики, зна­ ния, пытливости и чуткости гения. Теперь же мерилом является личное, не проверенное чувство критика» (Станиславский 1990, 343-344).

Сёння літаратурна-мастацкая крытыка ўсё больш схіляецца ў бок тэматычнай журналістыкі. Аб гэтым гавораць у сваіх працах айчынныя навукоўцы (Т. Арлова), іх расійскя калегі (Н. Ваганава, Н. Казьміна). Інфармацыйны, асабовы аспект публікацый выходзіць на першы план, засланяючы грунтоўны аналіз. Уважлівае даследаванне згаданай праблемы, эмпірычнае паглыбленне ў яе дазваляюць Т. Арловай сцвярджаць, што сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі спарадзілі недаверлівасць да старых ведаў і змянілі саму прыроду ведаў. «Многие современные про­ изведения искусства строятся не по правилам логики, игнорируют понятность, провозглашают противоречия, неожиданности, парадоксальные чувства. Следовательно, и для критики старые логические законы не пример... Родилась и успешно функционирует новая разновидность лите­ ратурно-художественной критики - критика журналистская» (Орлова 2005, 3).

Некаторыя сучасныя даследчыкі, прытрымліваючыся постмадэрнісцкай традыцыі, нярэдка разглядаюць літаратурна-мастацкую крытыку як ад мет­ ную мову для апісання сэнсу, што змяшчаецца ў творы мастацтва.

Такім чынам, той тып матэрыялаў, які ўзнік у віртуальным асяроддзі ( г р а м а д з я н с к а я к р ы т ы к а, сет кавы крэатыў), можна аднесці да «новай крытыкі», а спрошчаную манеру пісьма сеткавых аўтараў - да новай формы сучаснага крытычнага акта.

Журналістыка Зыходзячы з гэтага, можна зрабіць наступныя вывады.

1. У літаратурна-мастацкую крытыку прыйшлі недастаткова падрыхтаваныя аўтары, пагэтаму перамены, якія характарызуюць сеткавую літаратурна-мастацкую крытыку, маюць пад сабой не столькі культуралагічную, колькі сацыяльную і эканамічную аснову.

2. Сеткавая літаратурна-мастацкая крытыка знаходзіцца на пераходным этапе і не з'яўляецца крытыкай у класічным разуменні. Яна ўяўляе сабой прадукт постмадэрнісцкага светаўспрымання з усімі ўласцівымі яму прыкметамі: адмаўленнем ад традыцый, форм і стылістычных арыенціраў; творчасцю выключна дзеля самавыяўлення аўтара; суб'ектыўным адчуваннем;

суб'ектывісцкай трактоўкай мастацкага матэрыялу; дамінуючым інтуітыўным, а не аналітычным падыходам да аб'екта даследавання.

3. Літаратурна-мастацкая крытыка ў сетцы адрозніваецца пошукам новых форм і спосабаў адлюстравання мастацкіх працэсаў.

Кіберпрастора надзяліла web-аўтараў такімі магчымасцямі, як аператыўнасць і лёгкасць размяшчэння матэрыялаў. Гэтыя адметнасці не толькі спрасцілі працэдуру ўзаемаадносін чытача і аўтара, але і зрабілі магчымымі такія з'явы, як літаратура рэальнага часу, дзённікавасць.

Акрамя таго, новыя віртуальныя рэсурсы, выкарыстоўваючы магчымасць к а с т а м і з а ц ы і, відавочна прыстасоўваюцца да пераваг канкрэтнага спажыўца інфармацыі.

Інтэрнет-карыстальнікаў цікавіць аўтарскі пункт гледжання, пачуцці і развагі крытыка. I як адказ на гэтае запатрабаванне ў сетцы нараджаецца аматарская крытыка, якая хаця і не дае дасканалага мастацка-эстэтычнага аналізу твора ці працэсу, але прапануе ёмкі, востры тэкст-замалёўку, пазнаёміўшыся з якім чытачы змогуць зрабіць уласныя вывады.

Адзначым, што даследаванне сеткавага літаратурна-мастацкага асяроддзя яшчэ толькі пачынаецца, аднак відавочным падаецца той факт, што прастора on-line стварае ўмовы для ўзнікнення новага тыпу літаратурнамастацкай крытыкі. На сёння ў on-line-асяроддзі існуюць побач крытыка грамадзянская і традыцыйная. Першая актыўна выкарыстоўвае ўсе найноўшыя формы інтэрактыўнай камунікацыі (але яшчэ не паспела выпрацаваць уласцівыя дадзенай сферы мову і густ), а другая, наадварот, адстаючы ў плане тэхналагічных тонкасцей, падае прыклад прафесіяналізму ў галіне слова.

Шлях айчынных web-супольніцтваў невялікі. Тэрмін існавання літаратурна-мастацкай крытыкі ў Інтэрнеце яшчэ меншы, але той факт, што на сёння яна развіваецца хуткімі тэмпамі і набывае статус сур'ёзнага канкурэнта друкаванай крытыцы, бясспрэчны.

Л І Т А Р А Т У Р А К а з ь м и н а Н. Кто держит пуговицу II PRO SCENIUM. Вопросы театра. M., 2006. С. 6-1.

К а л м ы к о в А., К о х а н о в а Л. Интернет журналистика. М., 2005.

К о р о в и н А. Эта великая степь - интернет, или Откуда к нам придет современная поэзия // Журналист. М., 2005. № 10. С. 90.

О р л о в а T. Театральная журналистика. Теория и практика: В 2 ч. Мн., 2001-2002. Ч. 1. С. 13;

4.2. С. 119.

О р л о в а T. Литературно-художественная критика в контексте художественной культуры нашего времени // Журналистика и искусство. Материалы научных чтений, посвященных твор­ ческой деятельности известного театрального критика, доктора филологических наук, профес­ сора кафедры литературно-художественной критики Т.Д. Орловой / Редкол.: СВ. Дубовик (отв.

ред.) и др. Мн., 2005. С. 3-5.

O u r s o n. Что мы недавно смотрели. http://forums.tut.by/showflat.phpBoard=cultkino &Number=3151070&page=0&view=collapsed&sb=5&o=&fpart= С т а н и с л а в с к и й К. Моё гражданское служение России. М., 1990.

Ч е р н ы ш е в с к и й Н. Избранные философские сочинения: В 3 ч. М., 1950. Ч. 1. С. 351.

Э д е л ь ш т е й н М. Это критика. http://old.russ.ru/krug/20030424_kritika.html Я с к е в и ч Я. Прикладная интернетика: словарь терминов. Мн., 2003.

Паступіў у рэдакцыю 22.09.06.

Наталия Барысаўна Вавілава - суіскальнік кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі, кіраўнік Школы журналістыкі Установы «Палац пазашкольнай работы "Золак"». Навуковы кіраўнік - доктар філалагічных навук, прафесар Т.Д. Арлова.

Pages:     | 1 ||



© 2011 www.dissers.ru - «Бесплатная электронная библиотека»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.