WWW.DISSERS.RU

БЕСПЛАТНАЯ ЭЛЕКТРОННАЯ БИБЛИОТЕКА

   Добро пожаловать!

Pages:     || 2 |
Веснік БДУ. Сер. 4. 2006. № 3 Н.Б. ВАВІЛАВА ПРАСТОРА ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКАЙ КРЫТЫКІ Ў ІНТЭРНЕЦЕ Анализируются и обобщаются процессы The processes of development of literaryразвития литературно-художественной критики art criticism at Internet are analyzed and gene­ в Интернете. Внешние и внутренние измене­ ralized in the article. External and internal modi­ ния, которые характеризуют современную fications of contemporary literary-art criticism at сетевую литературно-художественную cyberspace allow to talk about the fundamentally критику, позволяют говорить о зарождении new type of critical mediation at worldwide web.

принци­пиально нового типа критической медиации в пространстве глобальной сети.

У працэсе развіцця сучаснай літаратурна-мастацкай крытыкі ўсё больш значную ролю адыгрывае Інтэрнет, які выступав не толькі як тэхнічны сродак распаўсюджвання інфармацыі, але і як прастора, дзе ўзнікаюць адметныя віртуальныя літаратурна-мастацкія праекты. Захоўваючы родавую сувязь з літаратурна-мастацкай крытыкай як відам літаратурна-мастацкай дзейнасці ў цэлым, Інтэрнет-крытыка вылучаецца спецыфічнымі, уласцівымі на сёння толькі электронным публікацыям, рысамі, сярод якіх на першае месца выходзяць гіпертэкставасць і інтэрактыўнасць. Аб'ектыўныя ўстойлівыя працэсы дыгіталізаванай інфармацыйнай прасторы - бязмежнасць, гіперзвязанасць, дэцэнтралізаванасць, даступнасць, камунікацыя ў маштабе гіперчасу, частковая «разарванасць» - патрабуюць адметнага, «сеткавага» мыслення ад аўтараў, пошуку новых вобразаў і мовы апісання. Пад уплывам гэтых заканамернасцей крытычны тэкст набывае новыя рысы ў форме і ў змесце.

Азначаныя працэсы хвалююць многіх спецыялістаў, прыналежных да літаратурна-мастацкай дзейнасці. Аднымі з першых загаварылі на гэтую тэму расійскія даследчыкі і крытыкі. Леў Аненскі, Наталля Іванова, Іна Булкіна, Мікіта Елісееў, аддаючы перавагу друкаваным носьбітам інфармацыі, у той жа час адзначалі адметную ролю Інтэрнета ў фарміраванні новай, маладаследаванай культурнай прасторы. Агульнае меркаванне, пануючае на мяжы стагоддзяў у расійскім мастацтвазнаўчым асяроддзі, выразіў крытык Міхаіл Эдэльштэйн, які зазначыў: «Разницы между критикой Журналістыка бумажной и сетевой для меня просто нет... Более того, мне кажется, что и в будущем никакой особой сетевой критики не возникнет, и она по-прежнему будет отличаться от критики бумажной только способом публикации» (Эдельштейн 2003, http://old.russ.ru).

Сярод айчынных навукоўцаў да даследавання феномена сеткавай крытыкі шчыльна наблізілася доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Арлова, якая мае дыяметральна супрацьлеглы пункт гледжання. У манаграфіі «Театральная журналистика» беларускі вучоны адзначае асаблівую ролю дыгіталізацыі ў фарміраванні новага пласта літаратурна-мастацкай крытыкі. Падзяляючы гэты погляд, аўтар артикула спрабуе даследаваць сеткавую крытыку, даць некаторыя неабходныя дэфініцыі і класіфікаваць Інтэрнет-тэксты ў залежнасці ад іх знешніх і ўнутраных характарыстык.

Навізна праблемы, цяжкасці сістэматызацыі ў межах літаратурна-мастацкай крытыкі вымагаюць грунтоўнага эмпірычнага вывучэння акрэсленых пытанняў.

Сёння можна з упэўненасцю сцвярджаць, што фарміраванне прасторы літаратурна-мастацкай крытыкі ў віртуальным асяроддзі суправаджаецца ўзнікненнем спецыялізаваных web-старонак і сайтаў, прысвечаных абмеркаванню праблем культуры і мастацтва; фарміраваннем пэўнага кола карыстальнікаў інфармацыі; трансляцыяй твораў традыцыйнага мастацтва з дапамогай сеткавых рэсурсаў і ўзнікненнем на гэтай аснове адметнага Інтэрнет-мастацтва і Інтэрнет-культуры.

На фоне згаданых працэсаў ідзе фарміраванне новай Інтэрнет-культуры, якая ўзнікае ў той час, калі «сеть создает в себе новые формы культурного бытия и транслирует их в нашу повседневную жизнь» (Калмыков, Коханова 2005, 44). Усе гэта патрабуе ад крытыка - карыстальніка глабальнай инфармацыйнай прасторы - не толькі прафесійных, «философско-культурологических» ведаў, «особой методологической и логической культуры» (Яскевич 2003, 3), але і ўмення арыентавацца ў паняццях і прынцыпах дзейнасці сусветнай інфармацыйнай структуры.

Літаратурна-мастацкая крытыка дастаткова хутка і трывала ўвайшла ў віртуальнае асяроддзе. Каб зразумець гэта, трэба звярнуцца да нядаўняй гісторыі беларускай крытыкі, дакладней да 80-90-х гг. мінулага стагоддзя.

Менавіта тады пачалося «пераасэнсаванне каштоўнасцей», што адлюстравалася не толькі ў ідэалагічных трансфармацыях, але і ў каранных сацыяльных пераўтварэннях, абумовіўшых змяненне «этических и эстетических критериев и приоритетов искусства» (Казьмина 2006, 9). Праявы азначанага працэсу - татальнае скарачэнне накладаў і імклівае знікненне многіх аналітычных выданняў - мы назіраем і сёння. Так, напрыклад, аналітыкаасветніцкі часопіс «Мастацтва» выходзіць зараз тыражом каля тысячы экземпляраў; «Нёман», «Маладосць» і «Полымя» - ад дзвюх тысяч да дзвюх з паловай; газеты «Культура» і «ЛіМ» амаль у аналагічным становішчы.

Адзначым, што крызіс пранік значна глыбей: нават калі сёння вярнуць былыя наклады, будзе вельмі няпроста зноў далучыць да аналітычнага чытання аўдыторыю, якая за мінулыя 10-15 год прыстасавалася да новых крыніц інфармацыі: кабельнага тэлебачання і онлайнавых мас-медыа.

«Теперь уже все реже говорится о литературно-художественной критике как об особом виде литературного творчества, а все чаще как о выми­ рающем ремесле и об особом языке для описания заключенного в произ­ ведении искусства смысла» (Орлова 2001, 13). Менавіта ў пошуках новых магчымасцей для творчага існавання сур'ёзныя аўтары і звярнуліся да глабальнага канала інфармацыі. Прапанаваныя Інтэрнетам умовы - масавая аўдыторыя, неабмежаваны аб'ём друкаванага «аркуша», інтэрактыўнасць, адносная эканамічнасць - набылі попыт и актуальнасць.

Першыя матэрыялы з'явіліся ў web-прасторы на мяжы 1996-1998 гг.

Аднак іх узнікненню і ўкараненню ў згаданым асяроддзі папярэднічаў перыяд станаўлення самаго байнэта.

Веснік БДУ. Сер. 4. 2006. № Гісторыю беларускага Інтэрнета прынята адлічваць з 1991 г., калі на тэрыторыі рэспублікі ўзнік першы вузел электроннай пошты - сетка Internet/ Relcom. I, нягледзячы на тое, што байнэт- з'ява даволі маладая, маштабы ўплыву дыгіталізацыі на літаратурна-мастацкую дзейнасць засведчылі аб зараджэнні новай крытычнай прасторы, якая ўзнікла ў сувязі з важкімі аб'ектыўнымі прычынамі: па-першае, паступовае развіццё Інтэрнета ў нашай краіне дасягнула пэўных вышынь толькі ў 1999-2000 гг., калі кампанія Белтэлеком прапанавала сваім кліентам паслугу беспарольнага доступу; па-другое, менавіта ў гэты час адбылося значнае пашырэнне кола карыстальнікаў байнета, што дадаткова стымулявала стваральнікаў сайтаў.

Сталі з'яўляцца не толькі камерцыйныя і інфармацыйныя web-праекты, але і скіраваныя на мастацкую тэматыку рэсурсы. Актыўная дзейнасць віртуальных бібліятэк, галерэй, сайтаў з mhЗ-калекцыямі, on-line СМІ і некаторых іншых мастацкіх праектаў, што ўзнікалі раней за крытычныя на працягу 1995-1998 гг., паўплывала на ўкараненне такой акадэмічнай з'явы, як крытыка, у такім звышдэмакратычным асяроддзі, як Інтэрнет.

Скіраваныя на мастацкую тэматыку матэрыялы, змешчаныя ў сетцы, можна падзяліць на тры канцэпт-блокі: аналітыка (аўтары - прафесійныя крытыкі), інфармацыя (аўтары - журналісты), крэатыў (аўтары - Інтэрнеткарыстальнікі, якія імкнуцца стварыць альтэрнатыўную крытыку). Першыя дзве групы публікацый існуюць і ў традыцыйных СМІ, а трэцяя ўзнікла менавіта ў віртуальным асяроддзі дзякуючы актыўнасці web-спажыўцоў.

Калі прасачыць заканамернасці дыслакацыі адпаведных матэрыялаў, можна зрабіць наступныя вывады наконт прыналежнасці тых ці іншых рэсурсаў:

1.Аналітыка: аўтарскія і тэматычныя сайты, web-часопісы, віртуальныя бібліятэкі.

2. Інфармацыя: рэсурсы інфармацыйных агенцтваў, сеткавыя копіі традыцыйных СМІ, on-line газеты, стужкі навін.

3. Крэатыў: блогі, фэн-зіны, інтэрактыўныя праекты (чаты, форумы), сайты віртуальных клубаў.

Першыя сеткавыя рэсурсы, на якіх знаходзілася літаратурна-мастацкая крытыка, з'явіліся на рубяжы ХХ-ХХІ ст. Сярод іх можна вылучыць «ARCHE» (часопіс кніжных аглядаў, інтэлектуальнай аналітыкі і літаратуры), сеткавую копію газеты «ЛіМ», праект «Літapa.net». Менавіта гэтыя і некаторыя іншыя web-рэсурсы можна аднесці да носьбітаў традыцыйнай крытыкі на прасторах on-line.

Так, сайт www.litara.net узнік на пачатку XXI ст. дзякуючы намаганням групы энтузіястаў, прыналежных да айчыннага літаратурнага працэсу. На старонках рэсурсу карыстальнік можа пазнаёміцца з працамі такіх крытыкаў і літаратуразнаўцаў, як Аксана Бязлепкіна, Алесь Аркуш, Андрэй Курэйчык, Андрэй Хадановіч, Адам Глобус, Павел Абрамовіч. Для многіх аўтараў гэтага праекта Інтэрнет стаў выдатнай магчымасцю друкаваць уласныя творы, якія па тых ці іншых прычынах не прайшлі ў традыцыйных выданнях.

На сайце «Літapa.net» у раздзеле «Пра праект» значыцца, што «Літара» - гэта новы інфармацыйны рэсурс, прысвечаны сучаснай беларускай літаратуры (http://litara.net/doc/info). Як высвятляецца пры больш дакладным знаёмстве з рэсурсам, ён створаны групай беларускіх пісьменнікаў і літаратурных крытыкаў з мэтай фарміравання пляцоўкі для стасункаў беларускіх творцаў і аматараў беларускай літаратуры, нейкага адмысловага community. Сайт з'яўляецца крыніцай інфармацыі пра тэндэнцыі, напрамкі і стылі беларускай літаратуры, месцам дыскусій паміж людзьмі розных перакананняў і поглядаў. Па словах аўтараў, на старонках «Літара.net» можна даведацца пра шляхі развіцця сучаснай беларускай літаратуры і падзеі ў жыцці пісьменнікаў.

Сярод важнейшых асаблівасцей гэтага праекта і іншых, падобных на яго web-рэсурсаў, можна выдзеліць і н т э р а к т ы ў н а с ц ь, якая дазваляе аўтаЖурналістыка рам і чытачам мець тыя стасункі, што былі немагчымыя для прадстаўнікоў традыцыйнай крытыкі і журналістыкі. Іншымі словамі, сеткавыя мастацкія рэсурсы, і «Літapa.net» у прыватнасці, фарміруюць і трансліруюць так званую інтэрактыўную крытыку, «переходящую с монолога на диалог со своим читателем» (Орлова 2002, 119). У гэтым сайтам дапамагаюць такія формы сеткавай камунікацыі, як форумы, старонкі для каментарыяў, e-mail.

Яны дазваляюць мастацкім праектам ахапіць шырокую аўдыторыю рэцыпіентаў і прыцягнуць чытачоў да «зваротнай сувязі» - творчасці на старонках азначаных рэсурсаў.

Паступова вакол падобных праектаў пачынае фарміравацца пэўная садружнасць людз'ей, чытачоў, аб'яднаных агульнымі інтарэсамі і памкненнямі. Спачатку яны абмяжоўваліся тым, што шукалі ў байнэце неабходную інфармацыю. 3 цягам часу сфера іх захапленняў пашырылася:

спажыўцы арганізоўваюць сеткавыя суполкі, клубы, абмяркоўваюць актуальныя тэмы на старонках форумаў і чатаў, змяшчаюць на спецыялізаваных web-рэсурсах водгукі на творы мастацтва. Назіраецца працэс пераўтварэння чытачоў у аўтараў, і з-пад іх «пяра» выходзіць сеткавая разнавіднасць літаратурна-мастацкай крытыкі.

На думку расійскага даследчыка Андрэя Каровіна, развіццё сеткавага мастацтва, і літаратуры ў прыватнасці, рухалася ў двух напрамках: «авторы и культуртрегеры, родившиеся в Сети, пытались вытащить лучшее за ее пределы, а несетевые литераторы, устав от унылого офлайна, пошли на необъятные просторы Сети, чтобы их творчество оценили вольные сетевые литераторы и читатели. Так они и встретились - профессионалы и начи­ нающие - почти на равных - там, где все могут быть только равны и где субординация и цензура категорически запрещены» (Коровин 2005, 90).

У выніку свайго даследавання А. Каровін выявіў адну вельмі характэрную прымету мастацкай кіберпрасторы - дзяленне аўтараў на прафесіяналаў і аматараў (былых рэцыпіентаў). Згаданая акалічнасць справядлівая і ў дачыненні да віртуальнай літаратурна-мастацкай крытыкі, якая ў канцы мінулага стагоддзя набывае новыя рысы, пачынае распадацца на крытыку прафесійную і аматарскую. У дачыненні апошняй можна прымяніць наступны тэрмін, які існуе ў рускамоўнай практыцы адносна аматарскай журналістыкі, - «гражданская». Мы будзем карыстацца абодвума азначэннямі - грамадзянская і аматарская.

Паколькі аўтары грамадзянскай крытыкі большай часткай непрафесіяналы, то яе адрознівае адступленне ад строгай жанравай сістэмы, парушэнне норм літаратурнай мовы, эксперыменты ў галіне стылю. Так, напрыклад, у Інтэрнеце можна сустрэць зусім нетыповыя для традыцыйнай крытыкі формы: дыялогі і палілогі. Размоўны стыль матэрыялаў лічыцца ў web-аўтараў добрым густам. Адбіткам часу выглядае сеткавы і камп'ютэрны слэнг, які чалавеку недасведчанаму адразу зразумець проста немагчыма. У тэкстах назіраецца відавочная перавага інфармацыйнага пачатку над аналітычным.

Акрамя таго, большасць аналізуемых матэрыялаў вызначаецца інтэрактыўным узаемадзеяннем з чытачом. Аўтары імкнуцца да зносін з іншымі карыстальнікамі сеткі. Разам з тым іх цікавіць і пункт гледжання прафесійных крытыкаў, тых, хто здолеў бы правесці цэласны эстэтычны аналіз мастацкага твора. У гэтым кантэксце лагічным выглядае наступнае:

павышэнне ўзроўню прафесійнага майстэрства былых рэцыпіентаў, неабходнасць больш актыўнага пераходу ў прастору Інтэрнета высокаадукаваных крытыкаў для стварэння інтэлектуальнай альтэрнатывы - якаснай сеткавай крытыкі.

Адзначым, што крэатыўны напрамак літаратурна-мастацкай крытыкі стаў заканамерным адлюстраваннем агульнай постмадэрнісцкай сітуацыі, якая Веснік БДУ. Сер. 4. 2006. № склалася ў мастацтве канца XX ст. Toe, што раней лічылася «нізкім стылем», «благім густам», заваёўвае права на існаванне. Жаргонная лексіка, арго, вулічны слэнг, прастамоўныя выразы запоўнілі тэкставую прастору.

Вітаюцца радыкальныя эксперыменты ў галіне жанра, кампазіцыі і слова.

Эпісталярыі, гіпертэксты, дыялогі і палілогі навадняюць віртуальнае асяроддзе.

Вось тыповы прыклад так званай грамадзянскай крытыкі, змешчаны на форуме партала TUT.BY у рубрыцы «Кино»: «Посмотрел в очередной раз Великолепного с бесподобным Бельмондо в главной роли. Любопытно, кар­ тине почти 35 лет уже стукнуло, а в очередной раз убедился, что лучшего пародийного фильма на всевозможные шпионские и прочие боевики за все эти годы так и не сняли. Так всё это живо, легко и главное - смешно! И, ко­ нечно, отдельной строкой сам Жан-Поль, который сыграл под стать назва­ нию фильма - великолепно!» (Ourson 2006, http://forums.tut.by).

Безумоўна, асноўная функцыя падобных web-тэкстаў - фатычная. Іх аўтары, не прэтэндуючы на глыбокі аналітычны падыход, імкнуцца падзяліцца суб'ектыўнымі ўражаннямі з астатнімі карыстальнікамі Інтэрнета.

Pages:     || 2 |



© 2011 www.dissers.ru - «Бесплатная электронная библиотека»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.