WWW.DISSERS.RU

БЕСПЛАТНАЯ ЭЛЕКТРОННАЯ БИБЛИОТЕКА

   Добро пожаловать!

Pages:     || 2 |
Мовазнаўства В.В. ВАРАНОВІЧ АПІСАЛЬНЫ ПРЭДЫКАТ ЯК АДМЕТНЫ ТЫП СІНТАКСІЧНАЙ КАНСТРУКЦЫІ Ў СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ Даются определения, основные характе­ This article contains a definition of descriptive ристики описательного предиката; анализи­ predicate, its main characteristics and features, руется его структура, условия образования; there is an analysis of its structure and condi­ проводится классификация описательных tions of formation, the classification of descrip­ предикатов по разным признакам в белорус­ tive predicates according to different features is ском языке; обозначаются наиболее акту­ realized, the most urgent problems in the re­ альные проблемы в исследовании данного search of this language phenomenon are de­ языкового явления. noted.

Апісалыныя прэдыкаты - гэта вытворныя двухслоўныя дэскрыпцыі з іменнай словаформай, якія суадносяцца сэнсава з адным словам - дзеясловам, прыметнікам, залежным дзеепрыметнікам або прэдыкатыўным прыслоўем (якія па аналогіі са словаўтварэннем можна назваць утваральнымі)і ўтвараюць сінтаксічныя структуры двух узроўняў:

1) словазлучэння (у яго вузкім разуменні) з іменнай словаформай ва ўскосным склоне, дзе іменны кампанент займае звычайна сінтаксічна залежную пазіцыю фармальнага дапаўнення: Фірма арганізуе экскурсіі Фірма займаецца арганізацыяй экскурсій;

2) дзейнікава-выказнікавай пары, дзе іменны кампанент займае пазіцыю дзейніка: На сходзе абмяняліся думкамі На сходзе адбыўся абмен думкамі.

Тэрмін апісальны прэдыкат увайшоў у лінгвістычную практыку параўнальна нядаўна, таму ў літаратуры можна сустрэць розныя тэрмінаабазначэнні паняцця: аналітычны прэдыкат, іменны прэдыкат (гл. Золотова 1973), апісальны выраз. Мы, услед за В.А. Белашапкавай і М.У. Усеваладавай, будзем выкарыстоўваць тэрмін апісальны прэдыкат, бо ён у найбольшай ступені адпавядае сутнасці моўнай адзінкі. Менавіта ў працах В.А. Бела­ шапкавай і М.У. Усеваладавай, а таксама В.А. Кузьмянковай і Г.А. Золатавай апісальныя прэдыкаты ў русістыцы найбольш даследаваны. Паколькі згаданыя навукоўцы працуюць у галіне функцыянальна-камунікацыйнага сінтаксісу, мы лічым за лепшае апісваць з'яву менавіта з пазіцый гэтай тэорыі. Між тым у беларускай русістыцы апісальныя прэдыкаты даследуюцца з пазіцый тэорыі намінацыі: яны ўключаюцца ў намінатыўны рад дзеясловаў і маюць назву «дэрывацыйныя злучэнні» (В.М. Нікіцевіч, А.Н. Аўчыннікава). Апісальныя прэдыкаты як прадстаўнікі лексічнага аналітызму разглядаюцца таксама ў працах А.Я. Міхневіча: «Вывучэнне падобных моўных фактаў [аналітычных структур] важнае для паглыбленага Веснік БДУ. Сер. 4. 2006. № пазнання строю беларускай мовы. Але для поспеху такой працы неабходна... пераадоленне гіпнозу бытуючага ў беларусістыцы пункту погляду, згодна з якім гэта мова адносіцца бясспрэчна да моў сінтэтычных» (Міхневіч 1990, 21). Іх наяўнасць, на думку навукоўца, ставіць пад сумненне факт бясспрэчнага аднясення беларускай мовы да сінтэтычных моў.

Праявы аналітызму сустракаюцца на ўсіх узроўнях мовы, у тым ліку і на сінтаксічным. Старшыня Арфаграфічнай камісіі Расійскай акадэміі навук В.В. Лапацін лічыць, што тэндэнцыя да аналітызму ў сучаснай рускай мове расце, пашыраецца. Можна меркаваць, што апісальныя прэдыкаты як прыватная з'ява аналітычных канструкцый будуць мець пашырэнне як у рускай, так і ў беларускай мове. Нягледзячы на распрацаванасць асобных аспектаў функцыянавання апісальных прэдыкатаў, манаграфічнага іх даследавання ў беларускім мовазнаўстве на сённяшні дзень не існуе, таму мэтай дадзенага артыкула з'яўляецца комплекснае апісанне гэтай моўнай з'явы і вызначэнне асноўных напрамкаў для далейшага даследавання.

Галоўным крытэрыем для аднясення пэўнай моўнай адзінкі да класа апісальных прэдыкатаў з'яўляецца іх фундаментальная ўласцівасць утвараць адну паняційную адзінку, што, аднак, не прадугледжвае яе падабенства асобным членам сказа. Такім чынам, на ўзроўні паверхневай структуры апісальныя прэдыкаты разглядаюцца як спалучэнне выказніка і дапаўнення або дзейніка і выказніка.

Апісальны прэдыкат складаецца з дзеяслова-эксплікатара, які займае ў сказе пазіцыю выказніка (а ў словазлучэнні - пазіцыю галоўнага кампанента), і аддзеяслоўнага або адпрыметнікавага назоўніка, які часта з'яўляецца вытворным ад «заменнага» кампанента і выконвае ролю дзейніка або дапаўнення: радавацца адчуваць радасць, або з'яўляецца дэрыватам паказчыка мадальнай мадыфікацыі сказа: Кожны можа вучыцца на бюджэтнай форме навучання Кожны мае магчымасць вучыцца на бюджэтнай форме навучання. Дзеясловы-эксплікатары, акрамя ўласнай функцыі - выяўлення сэнсавых адносін - могуць быць ускладнены дадатковымі сэнсавымі значэннямі. М.У. Усеваладава выдзяляе наступныя групы дадатковых значэнняў дзеясловаў-эксплікатараў (Всеволодова 2000, 445):

1) фазіснасць: адчуць зайздрасць; 2) праяўленне прыкметы: выразіць задавальненне; 3) метафарызацыя: Ён радуецца Яго ахапіла радасць;

4) модусныя сэнсы: Яны вядуць размову Яны займаюцца размовамі; тут дзеяслоў-эксплікатар нясе модусную ацэнку размоў як занятку несур'ёзнага.

Колькасць дзеясловаў-эксплікатараў у беларускай мове абмежаваная, таму яны паддаюцца апісанню і класіфікацыі паводле розных прыкмет:

семантыкі, спалучальнасці з пэўнымі групамі імёнаў, ступені злітнасці з іменным кампанентам у складзе апісальных прэдыкатаў.

Як зазначае В.А. Кузьмянкова, «асаблівы від семантычнай карэляцыі дзеяслоўнага і іменнага кампанентаў праяўляецца перш за ўсё ўдэсемантызацыі дзеяслова: чым больш іменных партнёраў дапускае дзеяслоў, тым больш ён дэсемантызаваны; і наадварот, ядро поля апісальнага прэдыката складаюць спалучэнні, у якіх дзеяслоў найбольш аслаблены» (Кузьменкова 2000, 8). Іменны кампанент, з'яўляючыся семантычным ядром апісальнага прэдыката, засяроджвае ў сабе семантыку ўсяго спалучэння.

Такія назоўнікі атрымалі назву прэдыкатыўных імёнаў, бо, як і дзеясловы, яны выконваюць функцыю глабальнага абазначэння сітуацыі. Іменны кампанент у складзе апісальных прэдыкатаў можа абазначаць:

1) канкрэтнае дзеянне, якое выконваецца агенсам: гравіроўка, устаноўка; 2) самаадвольнае дзеянне: узгаранне, выбух; 3) розныя віды руху:

нагрузка, вываз; 4) розныя працэсы: распад, рассейванне; 5) розныя станы:

трывога, задавальненне.

Як піша М.У. Усеваладава, «акрамя дзеяслова і імені, у склад апісальнага прэдыката можа ўваходзіць факультатыўны кампанент - слова-класіфіМовазнаўства катар» (Всеволодова 2000, 448), напрыклад: У цяперашні час адбываецца працэдура ліквідацыі прадпрыемства; У яго вачах чыталася пачуццё страху. Наяўнасць такіх слоў адзначана ў працы Ю.Д. Апрэсяна (Апрэсян 1974). Іх прысутнасць у структуры сказа і апісальнага прэдыката ў прыватнасці не з'яўляецца залішняй, словы-класіфікатары выконваюць дадатковыя функцыі ўдакладнення і пашырэння семантыкі сінтаксічнай канструкцыі.

Сэнсава апісальныя прэдыкаты роўныя аднаму слову і фактычна з'яўляюцца разгортваннем паўназначнага слова, якім можа быць:

1) дзеяслоў, які пераходзіць у дэвербатыў або назоўнік, які суадносіцца з дзеясловам: адказаць даць адказ; 2) прэдыкатыўная словаформа прапазіцыйнага назоўніка са значэннем стану, які пэўным чынам карэліруе з дзеясловам: Культура ў крызісе Культура перажывае крызіс; 3) прэдыкатыў: Яму было страшна Ён адчуваў страх; 4) прыметнік: Нотныя кнігі вялікія Нотныя кнігі вялікага памеру.

Акрамя таго, у мове функцыянуюць словазлучэнні, аналагічныя па структуры апісальным прэдыкатам (складаюцца з дзеяслоўнага і іменнага кампанента, утвараюць адну семантычную адзінку), але не могуць быць заменены аднаслоўным кампанентам: адчуваць боль (аналаг трывожыцца адчуваць трывогу), займацца шавецтвам (аналаг сталярнічаць займацца сталярствам). Крытэрыем аднясення такіх словазлучэнняў да класа апісальных прэдыкатаў з'яўляецца не толькі іх здольнасць утвараць адзіную паняційную адзінку, але і наяўнасць у іх структуры дзеясловаў-эксплікатараў, уласцівых апісальным прэдыкатам у класічным разуменні.

Класіфікацыя апісальных прэдыкатаў праводзіцца, па-першае, па ступені адпаведнасці спалучэння дзеяслову-карэляту. На гэтай падставе выдзяляюцца дзве групы апісальных прэдыкатаў: 1) дублетныя, якія не маюць дадатковага сэнсу і поўнасцю тоесныя дзеяслову, які яны замяняюць:

пчалярыць займацца пчалярствам; 2) блізказначныя, якія якасна характарызуюць працэс: праклінаць сыпаць праклёны.

Класіфікацыя дае магчымасць убачыць, што дублетныя апісальныя прэдыкаты больш характэрныя для навуковага і афіцыйна-справавога стыляў. Блізказначныя апісальныя прэдыкаты шырока ўжывальныя ва ўсіх функцыянальных стылях мовы, у тым ліку ў размоўным стылі і стылі мастацкай літаратуры. Для іх уласцівая шырокая сінанімія, яны робяць маўленне больш выразным і дазваляюць выявіць пэўныя семантычныя адценні выказвання: ісці біць ногі, трапаць ногі, перабіраць нагамі, пераступаць нагамі, сунуць ногі.

Згодна іншай класіфікацыі, што датычыць пазіцыі дэрывата апісальнага прэдыката, выдзяляюцца наступныя канструкцыі:

1) непрэдыкатыўныя, дзе імя займае пазіцыю дапаўнення: Новая тэхналогія вытворчасці выпрабоўваецца ў БДУ Новая тэхналогія вытворчасці ставіцца на выпрабаванне ў БДУ;

2) прэдыкатыўныя, дзе імя знаходзіцца ў пазіцыі дзейніка:

а) прадстаўляюць працэс як адвольны: У гэты час мяняецца дыпламатычная тэрміналогія У гэты час адбываецца змена дыпламатычнай тэрміналогіі;

б) называюць якасную прымету прадмета, утрымліваюць эксплікатарпрыметнік: Працэсу дэмакратызацыі ўласцівы дынамізм Працэс дэмакратызацыі дынамічны.

У традыцыйнай граматыцы такія словазлучэнні разглядаюцца як асобны від выказніка. Аднак прыхільнікі тэорыі функцыянальна-камунікацыйнага сінтаксісу лічаць, што, паколькі фармальныя дзейнік і выказнік далёка не заўсёды з'яўляюцца суб'ектам і прэдыкатам, дэвербатывы і дэад'ектывы ў складзе апісальных прэдыкатаў, безумоўна, вызначаюцца як дапаўненне.

Веснік БДУ. Сер. 4. 2006. № Апісальныя прэдыкаты як сінтаксічная мадэль «ахвотна прадстаўляюць» свае пазіцыі іншым кампанентам, што дазваляе ўтварыць па іх мадэлі семантычныя аналагі, у прыватнасці, антанімічныя структуры, ліквідатывы і канверсівы.

1.Утварэнне антанімічных структур у форме апісальных прэдыкатаў звязана з тым, што яны добра прыстасаваны да выяўлення так званай «вектарнай процілегласці», г. зн. да выяўлення рознанакіраваных дзеянняў, адзнак і ўласцівасцей: браць пад уплыў- трапляць пад уплыў. Як зазначае В.А. Кузьмянкова, «да антанамічных канструкцый па характары адносін паміж зыходным апісальным прэдыкатам і структурай, якая ўтвараецца па аналогіі, блізкія ліквідатывы» (Кузьменкова 2000, 18).

2. Ліквідатывы - дзеяслоўныя канструкцыі, якія маюць значэнне «рабіць так, што нейкая сітуацыя перастае мець месца ці не мае месца» (Апресян 1968, 46).

У якасці дзеяслоўнага кампанента ў такіх канструкцыях выступаюць дзеясловы дэструктыўнага дзеяння ці дзеясловы, якія абазначаюць ліквідацыю (ануляванасць) дадзенага дзеяння ці працэсу: ануляваць, пазбаўляць, абвяргаць, адмяняць, губляць, ліквідаваць і інш.: даць прысягу (прысягнуць) - парушыць прысягу (няма аднаслоўнага адпаведніка), атрымаць права - пазбавіць права.

3. Канверсійнасць - гэта здольнасць сказа змяняць пры трансфармацыі напрамак адносін паміж прывыказнікавымі ці прызвязачнымі кампанентамі, з якіх адзін абавязкова дзейнік. Апісальныя прэдыкаты маюць шырокія магчымасці прадстаўлення канверсных адносін, асабліва тыя мадэлі, у якіх функцыянуюць каўзатыўныя дзеясловы: Удзельнікі канферэнцыі абмяняліся думкамі Адбыўся абмен думкамі паміж удзельнікамі канферэнцыі;

Удзельнікі канферэнцыі правялі абмен думкамі.

Функцыі апісальных прэдыкатаў у розных стылях мовы некалькі адрозніваюцца. Так, у навуковых тэкстах іх выкарыстанне пазбаўляе дзеяслоўны кампанент мнагазначнасці, яго функцыі набліжаюцца да функцый дзеяслова-звязкі, а іменны кампанент часта набывае значэнне тэрміна, таму і замена апісальнага прэдыката ў навуковым тэксце часта бывае немагчымай: У млекакормячых газаабмен адбываецца ў лёгкіх. Апісальныя прэдыкаты ў мастацкай літаратуры выконваюць выяўленчую функцыю, яны часта ўтрымліваюць экспрэсіўна афарбаваныя дзеясловы, здольныя ўтвараць семантычную парадыгму сказаў, і часта ўтрымліваюць эмацыянальную афарбоўку ці суб'ектыўную ацэнку дзеяння або стану. Апісальныя прэдыкаты ў публіцыстычных тэкстах ужываюцца для надавання дзеянням значнасці, вагі, бо перавод імя дзеяння ў пазіцыю дзейніка або дапаўнення павышае камунікацыйны ранг дзеяння. У размоўным стылі апісальныя прэдыкаты менш ужывальныя, але таксама выкарыстоўваюцца для больш выразнага выдзялення дзеяння, а таксама для павышэння «пісьменнасці» і «інтэлігентнасці» выказвання.

Назіранне за функцыянаваннем апісальных прэдыкатаў у беларускай мове і параўнанне іх з рускамоўнымі эквівалентамі дазваляе зрабіць выснову, што распаўсюджанасць гэтай моўнай з'явы ў беларускай мове меншая, чым у рускай. Так, дублетныя апісальныя прэдыкаты ў рускамоўных тэкстах розных стыляў маюць прыблізна аднолькавае пашырэнне, у беларускай жа мове яны больш уласцівыя навуковаму і афіцыйнасправавому стылям; некаторыя апісальныя прэдыкаты пры перакладзе на беларускую мову замяняюцца аднаслоўнымі эквівалентамі, напрыклад, спалучэнні з дзеясловам подвергать хоць і дапускаюць пераклад словазлучэннем, але аднаслоўны эквівалент мае перавагу: подвергать испы­ танию - браць на выпрабаванне, выпрабоўваць; подвергаться критике падвяргацца крытыцы, крытыкавацца. Далейшае назіранне за з'явай можа пацвердзіць выказаную гіпотэзу. Пільнай увагі заслугоўвае даследаМовазнаўства ванне апісальных прэдыкатаў у сувязі з дэнататыўнай структурай сказа, апісанне камунікатыўных магчымасцей і прычын запатрабаванасці апісальных прэдыкатаў, наяўнасць абмежаванняў на ўтварэнне і функцыянаванне такіх сінтаксічных спалучэнняў.

Л І Т А Р А Т У Р А А п р е с я н Ю.Д. Лексическая семантика. Синонимические средства языка. М., 1974.

В с е в о л о д о в а М.В. Теория функционально-коммуникативного синтаксиса: Фрагмент прикладной педагогической модели языка. М., 2000.

З о л о т о в а Г. А. Очерк функционального синтаксиса русского языка. М., 1973.

К у з ь м е н к о в а В. А. Типология описательных предикатов и их аналогов в современном русском языке: Автореф. дис.... канд. филол. наук. М., 2000.

М и х н е в и ч А. Е. О типах аналитических структур в белорусском языке // Вопросы словообразования и номинативной деривации в славянских языках. Материалы III респуб­ ликанской конференции, Гродно, 5-6 окт. 1989 г. Гродно, 1990. С. 20-25.

М і х н е в і ч А. Я. Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў сучаснай беларускай мове.

Мн., 1965.

Паступіў у рэдакцыю 06.10.06.

Pages:     || 2 |



© 2011 www.dissers.ru - «Бесплатная электронная библиотека»

Материалы этого сайта размещены для ознакомления, все права принадлежат их авторам.
Если Вы не согласны с тем, что Ваш материал размещён на этом сайте, пожалуйста, напишите нам, мы в течении 1-2 рабочих дней удалим его.